У гарадскім Доме культуры прайшло ўрачыстае мерапрыемства для ветэранаў працы

Дата:

Ветэраны Драгічынскага раёна сабраліся сёння ў гарадскім Доме культуры, каб павіншаваць адзін аднаго з першым веснавым святам – 8 Сакавіка і Днём абаронцаў Айчыны, які адсвяткавалі зусім нядаўна.

З цёплымі словамі віншаванняў да прысутных звярнулася старшыня раённага савета ветэранаў Святлана Андрэеўна Магілянчык. Ветэранам-актывістам, якія працавалі ў выбарчых камісіях па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і былі назіральнікамі на іх, яна ўручыла Пісьмы падзякі Прэзідэнта і   Цэнтральнай выбарчай камісіі.

Ансамбль “Зараначка” гарадскога Дома культуры на пачатку сустрэчы задаў тон ветэранам. Далей яны, як эстафету, падхапілі задорнае выступленне і парадавалі сваіх сяброў бадзёрымі песнямі, вершамі і байкамі.

Пасля сустрэчы людзі сярэбранага ўзросту мелі магчымасць пазнаёміцца з выставай карцін мясцовых мастакоў і юных аматараў жывапісу.

Больш падрабязна чытайце ў друкаванай версіі “ДВ” за 14 сакавіка.

Аляксандр РЭПІХА.
Фота аўтара.

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Александр Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

В Беларуси нужно ужесточить подходы при обучении водителей в...

Спасательный жилет одной из пассажирок «Титаника» продали на аукционе за $715 тыс.

Спасательный жилет одного из пассажиров круизного лайнера "Титаник", затонувшего...

На ЦТ нужно не просто зарегистрироваться онлайн, а физически забрать в пункте регистрации пропуск

Об этом сообщили в Республиканском институте контроля знаний.   "Регистрация на...

В Дрогичинском районе горела хозпостройка

18 апреля 2026 года в 15.28 поступило сообщение о...