spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

У РАЙВЫКАНКАМЕ

Дата:

У мінулую пятніцу, 23 сакавіка, пад старшынствам В.М.Хваціка адбылося чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта. У яго рабоце прынялі ўдзел намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Т.Ю. Надомны і начальнік галоўнага ўпраўлення названага банка па Брэсцкай вобласці І.І.Пацоўскі.

Разгледжана і абмеркавана пытанне аб ходзе зімоўкі жывёлы і падрыхтоўцы гаспадарак да летне-пашавага перыяду. Адзначалася, што за сту-дзень–люты бягучага года ў раёне атрымана 10,7 тысячы тон малака – на 691 тону больш, чым за аналагічны мінулагодні перыяд. Даведзеныя заданні выканалі 7 сельгасарганізацый: райаграсэрвіс, СВК “Брашэвічы”, “Асавецкі”, “Імянінскі”, “Асіпавічы”, “Агра-Дзеткавічы” і “Радастаўскі”. У 5 кааператывах вытворчасць малака аказалася вышэй леташняга ўзроўню, але заданне не рэалізавана, а ў 4 гаспадарках не захавалі ўзровень 2011 года. Гэта СВК “Ліпніцкі”, “Радавецкі”, “Прыазёрскі” і камбікормавы завод.
Вытворчасць мяса сёлета павялічылася на 123 тоны і склала 1620 тон. І ўсё ж даве-дзенае заданне не выканана. Асабліва не дапрацавалі ў гэтым напрамку ПВУП “Гутава”, “СВК “Радавецкі”, “Імянінскі” і райаграсэрвіс.
Як вядома, найбольшую колькасць прадуктаў жывёлагадоўлі нашы гаспадаркі атрымліваюць у пашавы перыяд. Таму да яго ўжо цяпер вядзецца актыўная падрыхтоўка. У прыватнасці, сёлета плануецца пасеяць 7900 гектараў кукурузы на сілас і зялёны корм. Для гэтай мэты выдзяляецца таксама 2005 гектараў азімых. Усяго для грамадскай жывёлы прадугледжваецца выдзеліць 300 тысяч тон зялёнай масы, што складзе 55 кілаграмаў на адну ўмоўную галаву.
Абмеркавана інфармацыя дырэктара райплемстанцыі Л.В.Коранева аб эфектыўнасці работы ў галіне жывёлагадоўлі па ўзнаўленню статка ў сельскагаспадарчых арганізацыях Драгічыншчыны. Падкрэслівалася, што ў апошнія гады ў раёне выкарыстоўваецца генафонд галштынскай пароды, які забяспечвае павышэнне надояў, неабходнай колькасці бялку і тлустасці ў малацэ.
Сёлета адзначаецца станоўчая дынаміка ў прыплодзе цялят. За два месяцы іх атрымана 3583 – на 328 больш, чым за такі перыяд летась.
З 2011 года ў раёне актыўна працуе спецгрупа па ўзнаўленню статка, якая аказвае гаспадаркам вялікую практычную дапамогу, дае канкрэтныя рэкамендацыі. За прайшоўшы час групай ужо абследавана 1780 кароў, выяўлена і пралечана 1142 галавы хворых жывёлін.
І ўсё ж становішча спраў з узнаўленнем грамадскага статка застаецца складаным. Так, у 5 гаспадарках знізіўся прыплод  да мінулагодняга ўзроўню. Сярэднясутачныя прыбаўленні ў вазе рамонтных цялушак за 2011 год склалі 547 грам – на 26 грамаў менш, чым годам раней.
Не арганізавана паточная сістэма асемянення цялушак у СВК “Ліпніцкі”, “Прыазёрскі”, “Асіпавічы”, “Радавецкі” і ў ААТ “Драгічынскі камбікормавы завод”. А раздой кароў першым целем наладжаны толькі ў СВК “Асавецкі”, “Імянінскі” і “Аляксеевічы-Агра”.
Вялікія страты прычыняе ялавасць кароў. За мінулы год яны па раёну склалі звыш 8 мільярдаў рублёў. Асабліва шмат ялавых кароў у СВК “Бездзеж-Агра”, “Радавецкі”, ПВУП “Гутава”, племзаводзе “Заказельскі” і г.д.
Улічваючы названыя і іншыя недахопы, райвыканкам абавязаў кіраўнікоў сельгасарганізацый да 15 красавіка разгледзець на пасяджэннях праўленняў і дырэкцый пытанне стану ўзнаўлення статка буйной рагатай жывёлы. Вызначыць меры віны адказных спецыялістаў, якія дапусцілі хібы ў рабоце, і прыцягнуць іх да адказнасці.
Члены выканкама прааналізавалі ход выканання патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта ад 14 чэрвеня 2007 г. №3 “Эканомія і беражлівасць – галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы”.
Адзначана недастатковая работа па выкананню мэтавага паказчыка па энергазберажэнню на рэспубліканскім унітарным вытворчым прадпрыемстве “Экзон-Глюкоза”, камбікормавым заводзе, а таксама ў цэнтральнай раённай бальніцы, СВК “Бездзеж-Агра”, “Пенякова”, “Радавецкі”, “Радастаўскі”, “Брашэвічы” і ПВУП “Гутава”.
Далёка не ўсё робіцца па выкананню паказчыкаў па эканоміі матэрыяльных рэсурсаў у райкамунгасе, “ДрагічынрайУКБ”, на трактарарамонтным заводзе, “Фрост і К”, у СВК “Ліпніцкі” і “Прыазёрскі”.
Усім кіраўнікам названых прадпрыемстваў і арганізацый прапанавана правесці падрабязны аналіз па выяўленню прычын, якія аказалі адмоўны ўплыў на перавышэнне затрат над ростам вытворчасці прадукцыі, і ажыццявіць канкрэтныя меры па іх скарачэнню. А гэта, думаецца, дазволіць у 2 квартале выканаць паказчык па эканоміі рэсурсаў.
Прызнана здавальняючай работа старшыні Імянінскага сельвыканкама Т.У.Сухарэвіч па рэалізацыі Закона “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь”.
Адзначалася, што ў сельвыканкаме на належным узроўні праводзіцца работа па аказанню падтрымкі пажылым грамадзянам. Тут працуюць два Дамы сацыяльных паслуг, у якія перыядычна прыязджаюць спецыялісты розных раённых служб. План платных паслуг на 2011 год мясцовыя ўстановы культуры выканалі на 105 працэнтаў. Медыцынскае абслугоўванне насельніцтва ажыццяўляюць Імянінскі і Дзераўнянскі ФАПы.
Расходная частка бюджэта сельсавета за мінулы год выканана на 97,3%. Даходы бюджэта летась склалі 206010,6 тыс. рублёў, або 102,6% да ўдакладненага  гадавога плана.
На тэрыторыі сельсавета размешчаны 672 асабістыя падсобныя гаспадаркі. Летась ад адной каровы грамадзян тут закупілі па 2554 кілаграмы малака – на 576 кілаграмаў больш, чым у сярэднім па раёне.
У сельвыканкаме распрацаваны мерапрыемствы па добраўпарадкаванню населеных пунктаў, лясных масіваў і навядзенню парадку на зямлі. Прымаюцца меры па вырашэнню пытання пустых сядзіб.
Аднак па сельсавету летась знізіўся рознічны тавараабарот у супастаўных цэнах. Недастатковая работа праводзіцца і па навядзенню парадку на вуліцах ля індывідуальных домаўладанняў.
Па ўсіх разгледжаных пытаннях прыняты адпаведныя рашэнні.
Аляксей ФЁДАРАЎ

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

РИКЗ: удаленные с ЦЭ будут пересдавать экзамен в августе, поступить они смогут только в колледжи

Удаленные с централизованного экзамена за нарушение правил его проведения...

Два бухгалтера в Дрогичинском районе присвоили деньги и товары почти на Br260 тыс.

Прокуратура Дрогичинского района поддержала в суде государственное обвинение по...

В Дрогичинском военном комиссариате 16 апреля прошел День призывника

Сказать теплые напутственные слова и вручить в торжественной обстановке...

В Дрогичинском районе почтили память жителей деревни Сварынь, убитых в годы войны

Сегодня, 16 апреля, исполнилось 80 лет, как фашистскими карателями...