У раённай бібліятэцы прайшоў «Дзень дыялектнага прысмаку»

Дата:

На свята беларускай мовы, культуры і гастраноміі сабраліся прадстаўнікі амаль усіх вёсак нашага Драгічынскага краю, каб не толькі пакаштаваць смачныя стравы, але і паглыбіцца ў непаўторны свет беларускіх дыялектаў.

– Захаванне дыялектаў – гэта захаванне нашай ідэнтычнасці, нашай памяці пра продкаў. Калі знікае дыялект, знікае і частка культурнай спадчыны, частка душы народа. Сэнс прапанаванага мерапрыемства заключаўся ў тым, каб адкрываць для сябе моўныя жамчужыны, разумець, як яны ўплывалі на жыццё і кухню нашых землякоў, — адзначыла дырэктар раённай бібліятэкі Марына Валадкевіч.

Пачалося мерапрыемства с тэатралізаванай пастановы, у якой быў паказаны эпізод сустрэчы бабулі і ўнучкі Аленкі. Бабуля частавала любімую ўнучку свежым малачком і дранічкамі, размаўляючы з ёй на мясцовым дыялекце. А дзяўчына старанна запісвала ў сшытак кожнае слова роднага чалавека, каб захаваць гэтую непаўторную гаворку ў сваім сэрцы і жыцці. Сэнс гэтай пастановы заключаўся ў тым, што кожная мова –як жывая істота, яна дыхае, яна мяняецца. У кожнай вёсцы свой голас, свой спеў, які патрэбна памятаць і берагчы.

Вядучая мерапрыемства адзначыла, што кожны дыялект – гэта асобная мелодыя, асобны прысмак. Усім прысутным было прапанавана выступленне цудоўных музыкаў, якія з любоўю і майстэрствам выканалі народныя мелодыі.  Дырэктар дзіцячай школы мастацтваў Барыс Янушчык і навучэнец дзіцячай школы мастацтваў Сямён Цухт выканалі шчырыя мелодыі.

Калі музычная хваля сціхла, кіраўнік клуба аматараў беларускай нацыянальнай кухні  “Прысмакі” Леснікоўскага Дома фальклора Валянціна Мікалаеўна Лук’яновіч расказала пра мясцовую кухню, пра тое, якія стравы гатавалі нашыя продкі. Валянціна Мікалаеўна прапанавала ўсім прысутным страву “Ляныкі”. Яны нагадваюць сабой коржыкі, якія выпякалі з ільнянога насення, з дабаўленнем лясных ягад. Таксама на стале, які прадставіла кіраўнік клуба аматараў, былі знакамітыя “Какуркі”, якія пяклі ў той час, калі мужчыны ішлі на касавіцу.

Наша кухня – гэта ж сапраўдны скарб, які неадрыўна звязаны з нашымі дыялектамі. Вось мы вельмі любім бульбу. Але ж  у кожнай вёсцы яе называюць па-свойму, гатуюць па-свойму, бо ў кожнай страве не толькі смак бульбы, а захаваўся смак нашай любові, смак нашай сям’і, смак нашай роднай зямлі.

Аповед пра дыялектныя стравы прадоўжылі і другія жанчыны, якія прыехалі з разных вёсак, каб расказаць пра ежу свайго краю і пачаставаць усіх прысутных. Трэба адзначыць, што амаль усе прапанаваныя стравы былі прыгатаваны з нашай ўсімі любімай бульбы.

“Кожны рэгіён Беларусі – гэта як асобны музычны інструмент, які грае сваю мелодыю ў агульным аркестры нашай мовы. І вёскі нашага раёна – гэта не проста кропкі на карце, гэта мясціны, дзе жывуць сапраўдныя, непаўторныя дыялектныя гукі. І сёння, калі свет становіцца ўсё больш глабальным, калі мовы змешваюцца і стандартызуюцца, асабліва важна захаваць гэтыя непаўторныя «прысмакі» нашай мовы, бо менавіта ў іх заключана наша непаўторнасць”, – адзначыла вядучая мерапрыемства.

Далей да мікрафона падышла работнік Радастаўскай бібліятэкі Таццяна Сухарэвіч, каб падзяліцца з усімі прысутнымі непаўторным гучаннем свайго роднага дыялекту. Таццяна Пятроўна зачытала верш, які сама напісала ў ноч перад мерапрыемствам. У ім жанчына апавядала пра жыццё, пра тое, як змянілася родная вёска, пра цяжкасці, з якімі прыходзіцца сустракацца. Гэтыя простыя словы жанчына гаварыла на родным радастоўскім дыялекце, але ў іх быў нейкі своеасаблівы сэнс, які кранаў за душу.

Нашы дыялекты – гэта не проста іншыя словы. Гэта іншы погляд на свет. Гэта спосаб мыслення, які перадаецца з пакалення ў пакаленне. На свяце беларускай мовы і культуры немагчыма не ўспомніць нашага земляка, вучонага-лінгвіста – Фёдара Данілавіча Клімчука, які быў  ўнікальным знаўцам фальклору Беларускага Палесся. Ён ведаў і спяваў велізарную колькасць песень, складаў вершы і напісаў аповесць «Яныс», якая была выдадзена асобным выданнем у 2013 годзе. Напісана аповесць на мясцовай мове жыхароў вёскі Сіманавічы. Фёдар Данілавіч з’яўляеца аўтарам перакладаў на дыялект роднай вёскі вядомых твораў Гамера і Гогаля. У складзе аўтарскага калектыву ўдастоены дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне гуманітарных і сацыяльных навук за цыкл работ “Лексічны атлас беларускай народнай гаворкі” ў 5 тамах. Акрамя ўсяго, ён з’яўляўся актыўным членам грамадскага аб’яднання “Заходнепалескае навукова-краязнаўчае таварыства «Загароддзе», таксама ен працаваў над перакладам «Новага Запавету» , таму што верыў, што «мова, на якую была перакладзена Біблія, ніколі не знікне, ніколі не будзе забыта». Першая частка кнігі «Новы Запавет. Пераклад на заходнепалескі дыялект» была выдадзена ў 2010 годзе, а першы і другі тамы былі апублікаваны ўжо пасля смерці Фёдара Данілавіча – у 2019 годзе. Працы Фёдара Данілавіча ўяўляюць не толькі мастацкую, але і значную навуковую каштоўнасць. На мерапрыемстве таксама была прадстаўлена выстава, прысвечаная гэтаму таленавітаму чалавеку.

 

Таццяна КАНАНЕНКА.
Фота аўтара.

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Республиканский субботник проходит в Дрогичинском районе (ФОТОРЕПОРТАЖ)

Руководство района во главе с председателем райисполкома Сергее Пачко,...

Александр Лукашенко во время республиканского субботника работает на площадке Национального исторического музея

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время республиканского субботника работает на...

Какие цифровые специальности востребованы на рынке

О наиболее востребованных на рынке цифровых специальностях рассказала консультант...

Первый в Беларуси робот-продавец появился на заправке под Гомелем

Первый в стране роботизированный торговый павильон "Белоруснефть-Гомельоблнефтепродукт" открылся на...