У школах Драгічыншчыны стартаваў традыцыйны рэспубліканскі агляд-конкурс Дзядоў Марозаў і Снягурачак

Дата:

Зіма ўжо не за гарамі, і першымі прадчуванне цудоўных навагодніх свят наведвае навучальныя ўстановы горада і раёна. Нядаўна ў школах Драгічыншчыны, як і ўсёй рэспублікі, стартаваў традыцыйны рэспубліканскі агляд-конкурс Дзядоў Марозаў і Снягурачак «Ёлка-фэст», першы этап якога прайшоў у раённым цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей  і моладзі. Можна сказаць, што  ў той ці іншай меры падрыхтаванымі да таго, каб данесці дзецям казачную чароўнасць жаданых навагодніх свят, на Драгічыншчыне аказаліся калектывы гарадскіх СШ, гімназіі і Завершскай базавай школы.

Першымі на суд журы сваю святочную праграму вынеслі Дзед Мароз і Снягурачка СШ №2 г.Драгічына, у ролі якіх выступілі педагогі Сяргей Мікалаевіч Квачук і Таццяна Мікалаеўна Салавейка. Пры падтрымцы дзяцей, іх усмешак, актыўнасці і зацікаўленасці мерапрыемствам, яны падымалі “градус” агульнай весялосці ў глядзельнай зале.

І гэта ў пэўнай меры паспрыяла таму, што наступных удзельнікаў конкурсу “Ёлка-фэст”  – каманду СШ №1 г.Драгічына – прысутныя хлопчыкі і дзяўчынкі сустракалі з сапраўды пераднавагоднім настроем, аптымізмам і шчырым чаканнем цудаў. І Дзед Мароз (настаўнік музыкі Антон Іванавіч Янушчык), і Снягурачка (яго калега Кацярына Сцяпанаўна Карнейчык) з гэтай навучальнай установы іх не расчаравалі. Магчыма, яшчэ і таму, што ў іх была сапраўды падрыхтаваная, зладжаная і таленавітая група падтрымкі. Прынамсі, прысутнасць адной толькі абаяльнай і жартаўлівай Бабы-Ягі-шкодніцы, якая ў самым пачатку выкрадае ў Дзедаў Марозаў мех з падарункамі, а потым з удзелам дзяцей перавыхоўваецца настолькі, што ўсё завяршаецца, як і павінна быць — дабро перамагае зло, — надало прадстаўленню эмацыянальнасці, каларытнасці і відовішчнасці.

Арыгінальную задуму паспрабавалі ўвасобіць у навагодні сцэнарый для дзяцей Дзед Мароз і Снягурачка з гімназіі г.Драгічына, ролі якіх выканалі настаўнік працоўнага навучання Аляксандр Іванавіч Крэйдзіч і педагог-арганізатар Ірына Вячаславаўна Мамацюк. Гэта свята яны памкнуліся правесці  ў фармаце вядомай праграмы Андрэя Малахава “Няхай гавораць”, і ім засталося толькі дасціпна адшліфаваць сцэнарый у адпаведнасці са школьнымі крытэрыямі.

Цудоўныя вобразы сапраўды прыгожых казачных персанажаў увасобілі ў сваёй праграме Дзед Мароз (выкладчык інфарматыкі Цімафей Іванавіч Клімчук) і Снягурачка (настаўніца фізкультуры Вольга Віктараўна Янушчык) з Завершскай базавай школы, якія падахвочвалі юных удзельнікаў сапраўды шчодрымі падарункамі…

Такім чынам, рэпетыцыя школьнага Новага года ў РЦДАДзіМ прайшла паспяхова, і гэтыя школы можна лічыць падрыхтаванымі да зімовых свят. А Дыплом пераможцы раённага этапа агляду-конкурсу “Ёлка-фэст” старшыня журы, метадыст РУМК аддзела па адукацыі Святлана Васільеўна Дышко ўручыла камандзе  СШ №1 г.Драгічына, якой і прадстаіць прыняць удзел у абласным этапе пераднавагодняга мерапрыемства.

Галіна ШАФРАН
Фота аўтара

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

В Дрогичине прошел районный выпускной бал

Выпускной вечер – особенный момент в жизни каждого юноши...

Александр Лукашенко дал интервью телеканалу «Аль-Арабия»

Интервью продолжалось около полутора часов. Александр Лукашенко ответил примерно...

Самый маленький город Австралии выставлен на продажу

Самый маленький город Австралии Куладди выставлен на продажу за...

Торжественное собрание, приуроченное ко Всемирному дню донора крови, прошло в Дрогичинской ЦРБ

В преддверии Дня донора в актовом зале Дрогичинской центральной...