В Дрогичине прошла Масленица

Дата:

У мінулую нядзелю, 27 лютага, у раёне агульнаадукацыйнай СШ №1 г.Драгічына ладзілася народнае свята “Масленіца”, і адбыліся раённыя спаборніцтвы “Драгічынская лыжня-2011”.

Як вядома, на гэтым тыдні пачалася Масленіца — свята сустрэчы вясны, цяпла, сонца і развітання з зімой. Работнікі культуры раёна, ладзячы гэта свята, спявалі розныя народныя песні, танцавалі, весялілі прысутных гумарыстычнымі выступленнямі.Як і заўсёды, галоўным пачастункам на свяце былі бліны. Іх мясцовыя кулінары прапаноўвалі ўсім. А бліны, як сцвярджае народнае павер’е, – сімвал сонца. З’ядаючы іх, мы атрымліваем кавалачак сонечнай энергіі. За Масленіцай наступіць Вялікі пост, які сёлета будзе доўжыцца з 7 сакавіка па 23 красавіка.У правядзенні чэмпіянату раёна па эстафетных лыжных гонках прымалі ўдзел каманды прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, пассельвыканкамаў і сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў.Выніковыя месцы каманд вызначаліся па лепшаму часу. Таму спартсменам даводзілася прыкладваць шмат сіл і намаганняў, каб дабіцца пэўнага поспеху.Лепш усіх выступілі лыжнікі мясцовых пагранічнікаў, цэнтральнай раённай бальніцы  і  лясгаса. Сярод пассельвыканкамаў і сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў першае, другое і трэцяе месцы занялі каманды Антопальскага, Гутаўскага і Заказельскага пассельсаветаў.Адначасова праводзілася і першынство раёна па лыжных гонках у праграме круглагадавой спартакіяды вучнёўскай моладзі, прысвечанае Дню абаронцаў Айчыны. Тут пераможцамі сталі юныя спартсмены Белінскай, Гутаўскай сярэдніх, Галоўчыцкай, Вулька-Радавецкай і Дзераўнянскай базавых школ.

Юрый СЯРГЕЙ.

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Министр обороны опроверг вбросы о строительстве Беларусью укрепрайонов на границе с Украиной

Министр обороны Виктор Хренин в беседе с журналистами опроверг...

В Дрогичинском районе появился первый водитель‑тысячник уборочной страды

С трудовой победой передовика из ОАО «Алексеевичи-Агро» Андрея Дорна,...

В Совете Министров рассмотрели меры по снижению числа ДТП и изменения в подготовке водителей

Меры по снижению числа ДТП с участием диких животных,...

Пинский пограничный отряд информирует

С 6 августа 2026 года вступает в силу Закон...