spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

ВЕРАСЕНЬ

Дата:

Па календары верасень лічыцца першым месяцам восені. А залатая восень – цудоўная непаўторная пара, сапраўдны кірмаш фарбаў. Блакіт неба, жоўта-чырвонае лісце бяроз і асін, пунсовыя ягады каліны, рабіны і шыпшыны…
Пасля першых халадоў наступаюць цёплыя і сухія дні “бабінага лета”. У паветры лятае срэбная пража-павуціна, чапляючыся за дрэвы, кусты, траву. Лета з кожным днём адступае, а восень усё больш напамінае пра сябе. Пачынае жаўцець лісце на дрэвах, набываючы розныя колеры і адценні. Сярод цёмных, вечназяленых лапак сосен і ялін зіхаціць залатая лістота бяроз, клёнаў, ліп, арэшніку…
У сярэднім у верасні бывае каля 15 дзён з тэмпературай каля 18о, пяць – 15о і дзевяць дзён з тэмпературай паветра каля 11о. Акрамя гэтага, некалькі дзён могуць быць гарачымі, калі ў цяні тэрмометр паказвае звыш 25о.
Шлях Сонца над гарызонтам становіцца ўсё ніжэй і карацей. Дзень за верасень памяншаецца амаль на дзве з паловай гадзіны. Даўжэй і цямней становяцца ночы.
23 верасня завяршаецца астранамічнае лета, наступае дзень асенняга раўнадзенства. На ўсім зямным шары дзень становіцца роўны ночы. З гэтага моманту лічыцца пачатак восені ў нашым Паўночным паўшар’і, а ў Паўднёвым – пачатак вясны. Дзень за днём становіцца ўсё больш холадна, прырода пагружаецца спачатку ў асенні, а потым і ў зімовы стан.
Як апошняе прывітанне лета, цвітуць у верасні браткі, герань лугавая, льнянка, цыкорый. У лесе з квітнеючых бэзавых зараснікаў верасу ўсё часцей выглядаюць чырвона-рыжыя шапачкі падасінавікаў. На старых лясных пяньках бачны пірамідкі апёнкаў. Ідзе збор брусніц, пачынаюць паспяваць журавіны.
У высокім сінім небе не чуваць ужо над полем звонкага спеву жаваранка. Даўно няма салаўя. Чарадамі цягнуцца на              поўдзень касякі птушак. У першай дэкадзе верасня адлятаюць пеначкі, берагавыя ластаўкі. Потым пакідаюць родныя гнёзды вясковыя ластаўкі, лясныя канькі, мухалоўкі, белыя і жоўтыя трасагузкі, дразды.
У другой палове верасня адлятаюць апошнія буслы і жоравы. Маладняк збіраецца разам з бацькамі ў вялікае падарожжа. Яны вучацца лятаць строем, трохкутнікам і, пакінуўшы родныя мясціны, дзе нарадзіліся і выраслі, робяць пробныя палёты над ваколіцамі. Ляцяць яны высока, на вялікай адлегласці ад зямлі.
Дробныя птушкі ляцяць у вырай групамі, а больш буйныя – касякамі. А вось зязюлі і ястрабы звычайна адлятаюць па аднаму. Птушкі далятаюць да Міжземнамор’я і Паўночнай Афрыкі, дзе і зімуюць.
Вада ў рэчках і азёрах становіцца празрыстай і халоднай. Рыбы ў гэты час харчуюцца асабліва ўзмоцнена. Яны назапашваюць тлушч, які дапаможа ім перажыць зіму ў халоднай вадзе пад лёдам.
Усе лясныя жыхары рыхтуюцца да зімоўкі па-свойму.
Настае самы доўгачаканы час для грыбнікоў. Менавіта ў першы асенні месяц “ціхае паляванне” бывае самым багатым.
З кожным днём ночы становяцца ўсё больш халоднымі. Над балотамі, лугамі ранкамі сцелецца густы белы туман. На траве, на лістах хмызняку зіхацяць буйныя кроплі халоднай чыстай расы. Прырода рыхтуецца да зімы.
          Пётр ПАДЛУЖНЫ,
жыхар в.Белін, наш няштатны карэспандэнт.

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Стали частью яркой истории. Молодежь Дрогичинского района поделилась впечатлениями от участия в мероприятиях

В День народного единства в Минске стартовал Республиканский проект...

У Драгічыне прайшло святочнае мерапрыемства для ветэранаў-медыкаў

Душэўная дружалюбная абстаноўка панавала 2 кастрычніка ў чытальнай зале Драгічынскай бібліятэкі....

Председатель гаражного кооператива в Дрогичине присваивал деньги собственников

В сентябре суд Дрогичинского района рассмотрел уголовное дело в...

Радостовская больница в числе победителей конкурса по благоустройству

Радостовская участковая больница по итогам областного смотра-конкурса по благоустройству...