Вядзецца збор сродкаў для выдання перакладу Новага запавету на дыялекце вёскі Сіманавічы Фёдара Клімчука

Дата:

Вядзецца збор сродкаў для выдання перакладу працы нашага земляка Фёдара Данілавіча Клімчука — Новага запавету на дыялекце палескай вёскі Сіманавічы, ‒ якой ён займаўся цягам 15 год. Пераклад быў скончаны ў 1995 годзе, аднак у кніжным варыянце (тыражом усяго 200 асобнікаў!) пабачыла свет толькі першая частка. Другая — так і засталася ў стале.

Збор сродкаў вядзецца праз інтэрнэт-рэсурс ulej.by.  Пералічыць грошы можна па спасылцы. Плануецца надрукаваць 500 асобнікаў перакладу Новага запавету фарматам 170 на 240, аб’ёмам у 340 стар.

Да апошняга Фёдар Клімчук гатовы быў размаўляць гадзінамі пра яго Сіманавічы. Ён марыў пра тое, каб кніга, пад вокладкай якой быў бы ўвесь Новы запавет па-сіманавіцку, атрымалася.

«Я памятаю моўную псіхалогію сваёй вёскі: па-руску можаш размаўляць недзе там, у горадзе, але з маці — барані Божа! Гэта лічылася грахом. Абавязкова на сваёй. Толькі пры такім стаўленні, лічу, яе можна захаваць і надалей», — казаў тады наш зямляк. «Памруць гаворкі — мова стане мёртвай», — лічыў Фёдар Данілавіч і рабіў усё для таго, каб гэтага не здарылася.

Выдадзеныя кнігі патрапяць да спонсараў, частка паедзе да сваякоў і на Радзіму, частка ў крамы, а сабраныя грошы з продажу пойдуць на выданне новых кніг Клімчука.

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Опрос: лишь 34% опрошенных поляков считают, что могут влиять на дела страны

Согласно недавнему опросу CBOS, лишь 34% опрошенных поляков считают,...

Запускается уникальный проект для молодых девушек со всей Беларуси — женская платформа «Территория РОСТа»

В Минске запускается уникальный проект для молодых девушек со всей...

ГАИ Дрогичинского  РОВД проводит мероприятия по повышению безопасности пассажирских перевозок

Госавтоинспекция Дрогичинского РОВД с 14 по 22 октября проводит...

В Дрогичине прошел праздничный концерт «Любовью материнской мы согреты», посвященный Дню матери

Председатель райисполкома Сергей Пачко поздравил женщин...