spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

Вядзецца збор сродкаў для выдання перакладу Новага запавету на дыялекце вёскі Сіманавічы Фёдара Клімчука

Дата:

Вядзецца збор сродкаў для выдання перакладу працы нашага земляка Фёдара Данілавіча Клімчука – Новага запавету на дыялекце палескай вёскі Сіманавічы, ‒ якой ён займаўся цягам 15 год. Пераклад быў скончаны ў 1995 годзе, аднак у кніжным варыянце (тыражом усяго 200 асобнікаў!) пабачыла свет толькі першая частка. Другая – так і засталася ў стале.

Збор сродкаў вядзецца праз інтэрнэт-рэсурс ulej.by.  Пералічыць грошы можна па спасылцы. Плануецца надрукаваць 500 асобнікаў перакладу Новага запавету фарматам 170 на 240, аб’ёмам у 340 стар.

Да апошняга Фёдар Клімчук гатовы быў размаўляць гадзінамі пра яго Сіманавічы. Ён марыў пра тое, каб кніга, пад вокладкай якой быў бы ўвесь Новы запавет па-сіманавіцку, атрымалася.

«Я памятаю моўную псіхалогію сваёй вёскі: па-руску можаш размаўляць недзе там, у горадзе, але з маці – барані Божа! Гэта лічылася грахом. Абавязкова на сваёй. Толькі пры такім стаўленні, лічу, яе можна захаваць і надалей», – казаў тады наш зямляк. «Памруць гаворкі – мова стане мёртвай», – лічыў Фёдар Данілавіч і рабіў усё для таго, каб гэтага не здарылася.

Выдадзеныя кнігі патрапяць да спонсараў, частка паедзе да сваякоў і на Радзіму, частка ў крамы, а сабраныя грошы з продажу пойдуць на выданне новых кніг Клімчука.

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Польский судья попросил защиты у белорусских властей

Польский судья Томаш Шмидт попросил защиты у белорусских властей....

Светлана Бартош встретилась с коллективом Дрогичинского ТЦСОН

Депутат Палаты Представителей рассказала всем присутствующим о ходе Всебелорусского...

На старте “малинового” сезона познакомились с начинающим фермером

Ни для кого не секрет, что Дрогичинщина славится как...

В кинотеатре «Беларусь» проходит общенациональная премьера фильма «Время вернуться»

Перед началом показа этой военно-исторической драмы киностудии Беларусьфильм, посвященной...