spot_img

Ёсць да чаго імкнуцца

Дата:

Падведзены вынікі працаўнікоў ферм раёна за 10 месяцаў 2010 года. І калі браць у цэлым работу жывёлагадоўлі, то на першы погляд складваецца ўражанне, што справы ў гэтай галіне ідуць добра. Так, па стану на 1 лістапада рэалізацыя малака на кожныя сто гектараў сельгасугоддзяў склала 608 цэнтнераў, мяса – 87. Гэта адпаведна на 41 і 7 цэнтнераў больш, чым за такі аналагічны мінулагодні перыяд. Надой малака ад кожнай каровы ўзрос на 114 і склаў 3766 кілаграмаў.

Як бачым, рост валавой прадукцыі ёсць, аднак ён нязначны. Таму ўжо сёння можна сцвярджаць, што прагнозныя паказчыкі бягучага года ў галіне жывёлагадоўлі не будуць выкананы. А ў 2010 годзе сельгасарганізацыі раёна павінны былі атрымаць 8800 тон мяса і 75600 тон малака, а надой яго ад каровы давесці да 4700 кілаграмаў.
Калі аналізаваць работу сярод гаспадарак, то бачна, што восем з іх сёлета зменшылі вытворчасць мяса, а тры – малака. Асаблівую трывогу выклікае той факт, што па вытворчасці малака здалі свае мінулагоднія пазіцыі валаўтвараючыя гаспадаркі: СВК “Імянінскі”, “Бездзеж-агра” і племзавод “Заказельскі”. У параўнанні з леташнім тут надоі малака ад каровы знізіліся адпаведна на 257, 59 і 22 кілаграмы.
Практычна палавіну ўсёй вытворчасці малака ў раёне даюць 5 сельгасарганізацый: СВК “Асавецкі”, “Аляксеевічы-агра”, “Імянінскі”, “Бездзеж-агра” і племзавод “Заказельскі”. Імі планавалася сёлета атрымаць 34 тысячы тон малака. На жаль, гэты рубеж не будзе ўзяты, бо, як мы ўжо адзначалі, тры апошнія гаспадаркі здалі свае раней заваяваныя пазіцыі.
Як кажуць, ніякай крытыкі не вытрымлівае работа працаўнікоў ферм прыватнага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства “Гутава” і сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Асіпавічы”. Тут сёлета надоі малака ад каровы ў параўнанні з 10 месяцамі мінулага года знізіліся адпаведна на 519 і 197 кілаграмаў.
У апошнія гады ў раёне вельмі многае робіцца па рэканструкцыі ферм, забеспячэнню іх сучасным абсталяваннем, утрыманню жывёлы па новых тэхналогіях. І гэта добра. Дрэнна тое, што ад усяго гэтага пакуль няма належнай аддачы. Прычына, нам здаецца, у тым, што кіраўнікі некаторых гаспадарак аслабілі кантроль за работай спецыялістаў, строга не запытваюць з іх за канчатковыя вынікі вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі, якая сёння з’яўляецца асноўнай крыніцай стабільнага і пастаяннага фінансавага даходу.
Сярод іншых прычын, што прыво-дзяць да невыканання прагнозных паказчыкаў у жывёлагадоўлі, — парушэнне тэхналогіі вытворчасці малака, адсутнасць элементаў паточна-цэхавай сістэмы, незбалансаванасць рацыёнаў, недыферынцыраванае кармленне жывёлін і г.д.
А за прыкладам таго, як неабходна развіваць жывёлагадоўлю ў сучасных умовах,  не трэба ехаць за трыдзевяць зямель, ён – побач. Найперш мы маем на ўвазе сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Асавецкі”. Тут на кожнай ферме ўзорны санітарны парадак, дакладна, на навуковай  аснове, адладжаны ўсе вытворчыя працэсы. Кожны даглядчык, даярка зацікаўлены ў высокіх канчатковых выніках працы. І апошнія радуюць. За 10 месяцаў 2010 года ў гаспадарцы  на 100 гектараў сельгасугоддзяў рэалізавалі 1299 цэнтнераў малака і 103 цэнтнеры мяса, што склала да мінулагодняга ўзроўню адпаведна 131 і 122 працэнты. Тут і адзін з самых высокіх надояў малака ад каровы. Ён у параўнанні з леташнім узрос на 458 і склаў 5103 кілаграмы.
Сельгаспрадпрыемствам раёна  яшчэ вельмі сур’ёзна трэба працаваць і над павышэннем якасці малака. Яго вышэйшым гатункам сёлета рэалізавана толькі 41,5 працэнта. А з такім паказчыкам нельга спадзявацца на стабілізацыю галіны. Калі гаспадарка сёння прадае 16,1 працэнта малака вышэйшым гатункам, як СВК “Радастава” або 19 і 20 працэнтаў, як “Прыазёрскі” і “Брашэвічы” – аб якой эканоміцы можна гаварыць? У сямі сельгас-арганізацый гэты паказчык вышэй сярэднераённага, што, аднак, не выратоўвае становішча спраў у цэлым па раёну. Толькі СВК “Радавецкі” стабільна працуе ў гэтым накірунку, дзе 72,6 працэнта ў агульнай рэалізацыі малака займае вышэйшы гатунак.
Незахаванне тэхналогіі ўтрымання і машыннага даення кароў, няякаснае абслугоўванне даільнага абсталявання, несвоечасовае аказанне лячэбнай дапамогі жывёлінам не даюць магчымасці атрымліваць малако высокай якасці. І толькі адзін СВК “Асавецкі” прадаў дзяржаве 36,6 працэнта малака гатункам “экстра” і 52,2 працэнта вышэйшага гатунку.
Як ужо адзначалася, 8 гаспадарак сёлета знізілі вытворчасць мяса. Толькі 39 працэнтаў яго да гадавога плана рэалізавалі ў СВК “Пенякова”, 43 – у племзаводзе “Заказельскі”, адпаведна 54 і 56 працэнтаў – у СВК “Асіпавічы” і “Аляксеевічы-агра”.
Сярэднясутачныя прыбаўленні ў вазе буйной рагатай жывёлы ў цэлым па раёну склалі 575 грамаў пры заданні 600. Толькі 4 сельгасарганізацыі справіліся з заданнем. Гэта племзавод “Заказельскі” (713), ААТ “Драгічынскі камбікормавы завод” (702), СВК “Асавецкі” (644) і “Імянінскі” (608).
Радуе наступны факт. Калі, скажам, 4 гады назад сярэдняздатачная вага кожнай галавы буйной рагатай жывёлы ў нас складала 376 кілаграмаў, то сёлета – 437 кілаграмаў. І толькі ў адным СВК “Бездзеж-агра” гэты паказчык самы нізкі – 358 кілаграмаў. А падлікі паказваюць, што на кожным кілаграме пры рэалізацыі жывёлы да 400 кілаграмаў страты складаюць 560 рублёў.
Крыху пра тлустасць  жывёлы. Самая высокая яна ў СВК “Дзеткавічы” і “Імянінскі”, дзе 94 працэнты бычкоў прададзена вышэйшай ўкормленасцю. А вось у племзаводзе “Заказельскі” такой укормленасцю рэалізавана толькі 39 працэнтаў жывёлы, у СВК “Ліпніцкі” – 51, у “Аляксеевічы-агра” – 56 працэнтаў. 12 працэнтаў схуднелай жывёлы паступіла на нарыхтоўчыя пункты з СВК “Бездзеж-агра”, у выніку чаго гаспадарка недаатрымала звыш 32 млн. рублёў.
Сёння слабае фінансавае становішча сельгасарганізацый раёна ўскладняецца тым, што яны нясуць значныя страты ад рэалізацыі малака нізкай якасці, тлустасцю ніжэй базавага паказчыка, паморку жывёлы і непрадукцыйнага яе выбыцця, расходу малака на выпайку цялятам звыш нормы. Толькі за 9 месяцаў бягучага года па гэтых прычынах нашы гаспадаркі недаатрымалі 5 мільярдаў рублёў.
Галоўнае цяпер – паспяхова правесці зімоўку жывёлы. І для гэтага ёсць магчымасці. У прыватнасці, на стойлавы перыяд створана трывалая кармавая база. Яна значна багацейшая, чым у мінулыя гады. Таму справа гонару ўсіх – дастойна завяршыць бягучую пяцігодку, стварыць надзейны фундамент для дасягнення высокіх вытворчых паказчыкаў у 2011 годзе.
Аляксей СЯРГЕЙ,
адказны сакратар рэдакцыі райгазеты “ДВ”.

Предыдущая статья
Следующая статья

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Жители Дрогичинского сельсовета поделились своими проблемами и пожеланиями

В прошлую пятницу, 1 ноября, наша журналистская «экспедиция» вновь поспешила узнать...

Качество воды из шахтных колодцев: загрязнение нитратами и микробами ставит под угрозу здоровье населения

Шахтные колодцы относятся к нецентрализованной системе питьевого водоснабжения, то есть...

Инспектор Дрогичинского РОЧС вошел в тройку лучших по Брестской области

В г. Бресте состоялся традиционный конкурс профессионального мастерства, «Лучший...