spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

Юныя артысты з Ліпнік выступілі ў Мінску

Дата:

Не вельмі даўно я быў запрошаны на фальклорнае свята-прэзентацыю рэгіянальнай традыцыйнай культуры, якое праходзіла ва ўніверсітэце культуры ў Мінску. Там меў нагоду ўбачыць выступленне дзіцячага фальклорнага калектыву “Ліпачка” з вёскі Ліпнікі пад кіраўніцтвам Людмілы Міхайлаўны Літоўчык. Быў па-добраму ўражаны выканаўчым майстэрствам юных артыстаў, якія танцавалі, спявалі і паказвалі тутэйшыя народныя абрады ў суправаджэнні гурта “Папінскія музыкі”. Кожны канцэртны нумар суправаджаўся бурнымі апладысментамі, і гэта было сапраўды заслужанае прызнанне.

Прыемна, што ўсе гэтыя выступоўцы – фактычна мае землякі. Я нарадзіўся на Драгічыншчыне, у вёсцы Сіманавічы, усё жыццё збіраў і запісваў народныя гаворкі, песні, абрады, і мяне шчыра парадавала, што ў гэтай справе ёсць нямала паслядоўнікаў, якія старанна вывучаюць, зберагаюць і захоўваюць нашу духоўную спадчыну.

Даволі ўдала былі падабраны і касцюмы юных артыстаў. Перш за ўсё я звярнуў увагу на ўборы хлопцаў і для сябе адзначыў, што дакладна такі ж святочны касцюм быў у майго дзеда, які нарадзіўся ў 1874-м годзе і пражыў 76 гадоў. Уборы дзяўчат таксама ў многім нагадвалі святочныя жаночыя строі таго часу. Усе свае нумары – пераважна танцы – калектыў “Ліпачка” выканаў у тыповай заходнепалескай манеры і на высокім прафесійным узроўні.

З задавальненнем паглядзеў і мясцовы абрад “Галэля” ў выкананні “Ліпачкі”. Я ўпершыню бачыў гэты карагод. Дзякую ўдзельнікам канцэрта за яго адраджэнне! Як расказвалі колішнія жыхары маёй роднай вёскі, у Сіманавічах падобны карагод, які ў нашых мясцінах называлі “бородайка”, апошні раз вадзілі ў 1935-м годзе. Але песні з гэтага цыклу спявалі і пазней.

Малайцы, юныя артысты з Ліпнік! Вы адрадзілі, паднялі з небыцця цэлую серыю цудоўных твораў старадаўняй палескай культуры.

Ансамбль “Ліпачка” выступае на нядаўнім абласным свяце  “Таночак” у Бездзежы
Ансамбль “Ліпачка” выступае на нядаўнім абласным свяце “Таночак” у Бездзежы

Фёдар КЛІМЧУК,

кандыдат філалагічных навук,

лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь 2000 года ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук

Фота Івана ЛЯОНЧЫКА

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

В Дрогичинском районе поздравили ветеранов войны и вручили выплаты ко Дню Победы

Сегодня с наступающим праздником Победы поздравляли ветеранов, проживающих в...

В Дрогичине выбрали «Мисс Малютку»

Вчера, 25 апреля, в городском Доме культуры в очередной...

В Дрогичинском РОВД вручили награды ликвидаторам последствий аварии на Чернобыльской АЭС

В районном отделе внутренних дел состоялось памятное мероприятие, приуроченное...