Юныя скрыпачы прынялі ўдзел у фестывалі «Тути»

Дата:

У сярэдзіне сакавіка ў горадзе Бяроза адбыўся абласны фестываль-конкурс “Тути”, удзел у якім прыняў і дзіцячы інструментальны  ансамбль Драгічын-скай  школы мастацтваў. Гэты творчы калектыў пад кіраўніцтвам Алены Вітальеўны Міховіч згуртаваў 15 юных скрыпачоў, і яго рэпертуар налічвае больш за 20 інструментальных твораў розных стыляў i накірункаў.

Конкурсу папярэднічалі шматлікія выступленні юных музыкантаў у дзіцячых садках і школах раёна. Сваё высокае выканаўчае майстэрства яны пацвердзілі і на сцэнічнай пляцоўцы ў Бярозе. Творчыя здольнасці і настойлівая, крапатлівая паўсядзённая праца кіраў-ніка і яе выхаванцаў даюць добры плён. Вось і па выніках фестывалю-конкурсу “Тути” кампетэнтнае журы ўзнагаро-дзіла ансамбль Драгічынскай  дзіцячай школы мастацтваў Ганаровай граматай.

Зараз дзіцячы творчы калектыў пад кіраўніцтвам А.В.Міховіч рыхтуецца да адборачнага тура  свята-конкурсу “Рытмы маладосці». Пажадаем ім поспехаў, творчых знаходак, невычэрпнага натхнення і новых перамог.

Наталля МІХНЮК,

метадыст раённага метадычнага цэнтра аддзела культуры.

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Будет ли в Осовцах парикмахер?

В минувшую среду в агрогородке Осовцы состоялся сход граждан. Центральной темой...

Красота и сила на защите Родины

По коридору здания Брестской пограничной группы раздается стук каблуков....

Рекордный урожай сахарной свеклы и зерна без учета рапса собрали в Брестской области

В Брестской области завершили уборку сахарной свеклы. На 13...