“Жарко” – лепшая фермерская гаспадарка

Дата:

У мінулую суботу ў Жлобіне адбылося галоўнае гадавое свята працаўнікоў вёскі – рэспубліканскі фестываль-кірмаш “Дажынкі-2013”. На ім ушанавалі не толькі герояў збожжавай нівы, але  і іншых перадавікоў сельгасвытворчасці. У прыватнасці, заахвочваліся пераможцы агляду-конкурсу “Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм і комплексаў” у бягучым годзе.

Вельмі прыемна, што пераможцай рэспубліканскага агляду-конкурсу сярод сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак прызнана гаспадарка “Жарко” нашага раёна. А ўзначальвае яе руплівы і дбайны працаўнік Анатолій Уладзіміравіч Жарко. Дарэчы, па выніках работы за 2011 год яму ў галіне прадпрымальніцтва рашэннем райвыканкама было прысвоена ганаровае званне “Чалавек года”. І вось – новае дасягненне.

Фермерскай гаспадарцы “Жарко” прысуджаны дыплом і грашовая прэмія ў суме 60 млн. рублёў. Віншуем з працоўнай перамогай, шаноўны Анатолій Уладзіміравіч!

Аляксей ФЁДАРАЎ

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Грызлов: Польше еще придется оправдываться за закрытие границы с Беларусью

Польше еще придется оправдываться за закрытие границы с Беларусью....

Внимание! Провокаторы снова пытаются нагнетать обстановку через рассылку фейковых писем

На этот раз вражеский ЦИПСО действует от имени Министра...

Осторожно, фейк!

От имени Главного управления по образованию Брестского облисполкома по...

Минобороны: на учении “Запад-2025” отработаны все поставленные задачи

На учении "Запад-2025" отработаны все поставленные задачи. Об этом...