Жывёлаводы сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Асавецкі” кожны год дабіваюцца добрых поспехаў

Дата:

Жывёлаводы сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Асавецкі” кожны год дабіваюцца добрых поспехаў па вытворчасці прадуктаў ферм. Вось і сёлета гаспадарка надзейна ўтрымлівае першынство ў раёне па вытворчасці малака на 100 гектараў сельгасугоддзяў. А надой яго ад кожнай каровы за 7 месяцаў склаў 3636 кілаграмаў – на 219 кілаграмаў больш, чым за аналагічны мінулагодні перыяд.

Ёсць значныя дасягненні і ў вытворчасці мяса. Так, сярэднясутачныя прыбаўленні ў вазе буйной рагатай жывёлы сёлета ўзраслі на 75 і склалі 665 грамаў. Кааператыў, як правіла, пастаўляе на нарыхтоўчыя пункты жывёлу вышэйшай укормленасцю.
Бясспрэчна, поспеху садзейнічаюць многія фактары. Галоўныя ж з іх – старанная праца людзей і паўнацэннае кармленне жывёлы. Вось і зараз у гаспадарцы на стойлавы перыяд дляграмадскага статка ствараюць трывалую кармавую базу. Дастаткова сказаць, што тут на  1 умоўную галаву жывёлы ўжо назапасілі па 22 цэнтнеры кармавых адзінак – на 11 цэнтнераў больш, чым у такі час летась.
Травы сёлета ў гаспадарцы ўрадзілі добра. Таму з іх нарыхтавалі 1688 тон сена, заклалі 10980 тон сенажу, што склала да плана адпаведна 225 і 139 працэнтаў.
Цяпер поўным ходам вядзецца нарыхтоўка сіласу з кукурузы. Яго ўжо прыгатавалі звыш 11 тысяч тон пры плане 18600 тон. Падлікі паказваюць, што  заданне будзе значна перакрыта.
І яшчэ пра сянаж у рулонах. Яго ў раёне нарыхтоўваюць толькі ў трох гаспадарках. І найбольш такога сенажу назапасілі ў СВК “Асавецкі” – 934 тоны.
Юрый СЯРГЕЙ.
НА ЗДЫМКАХ: адзін з лепшых механізатараў гаспадаркі Аляксандр Аляксеевіч Шалыгін. У час нарыхтоўкі сенажу ў рулонах ён старанна працаваў на пагрузчыку БМЕ-1565; уборка рулонаў з поля.
Фота аўтара.

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Солдаты Победы в воспоминаниях потомков

Дмитрий Мазур, воспитанник клуба «Высота» гимназии г. Дрогичина: – Мои...

В Дрогичинском районе бывших узников фашизма поздравили с наступающим Днем Победы

В преддверии великого праздника Победы в Дрогичинском районе отдают...

Удочка под напряжением: почему рыбалка вблизи ЛЭП — это билет в один конец

Для многих рыбалка — это медитация, тишина и слияние...

В канун Дня Победы нотариусы Беларуси проведут республиканскую благотворительную акцию по бесплатному консультированию граждан

8 мая нотариальное сообщество Республики Беларусь проводит традиционную республиканскую...