ЗМЯСТОЎНЫ АДПАЧЫНАК ІНВАЛІДАЎ ПА ЗРОКУ

Дата:

Традыцыйнымі для раённай пярвічнай арганізацыі “Беларускае таварыства інвалідаў па зроку”сталі асеннія спаборніцтвы па шахматах. На гэты раз у іх удзельнічала 11 членаў гэтай грамадскай арганізацыі і прысвечаны яны былі Міжнароднаму дню сляпых.

Як заўсёды, самай моцнай удзельніцай саперніцтваў стала Вікторыя Салёная. Другое месца заняў Сяргей Цярлецкі, а трэцяе – Віктар Маўчанюк.
Граматы пераможцам уручыў спецыяліст аддзела фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама Сяргей Бартнічук.
Пасля заканчэння мерапрыемства для ўсіх яго ўдзельнікаў была праведзена экскурсія па залах ваенна-гістарычнага музея імя Д.К.Удовікава і прадэманстраваны дакументальны фільм аб баявым шляху Пінскай рачной флатыліі. Шмат цікавага даведаліся актывісты грамадскай арганізацыі сляпых аб малавядомых старонках гісторыі Драгічыншчыны. Але самае галоўнае тое, што людзі з абмежаванымі магчымасцямі (дзякуючы старанню свайго кіраўніка Надзеі Тыцюнчык) змаглі змястоўна адпачыць і пагутарыць.
Сяргей ГРАНІК.

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Как стать курсантом учебных заведений МВД Республики Беларусь

Уважаемые абитуриенты, если вы решили связать свою жизнь со...

Дрогичинский РОВД напоминает: безопасность на железной дороге — залог сохранения жизни и здоровья

Безопасность на объектах железнодорожного транспорта одна из ключевых задач,...

В Дрогичине выбрали самую спортивную семью

В рамках Недели родительской любви 20 октября на базе...