“Зорны час” для аматараў беларускай мовы

Дата:

Усё ідзе да таго, што з часам беларускай мове і літаратуры будзе нададзена сапраўды дастойная ўвага. Прынамсі, ёсць намер павялічыць колькасць гадзін на выкладанне гэтых прадметаў у школе, і нават існуе прапанова аб стварэнні ў рэспубліцы беларускамоўнай вышэйшай навучальнай установы. Але ж гэта – планы і перспектывы.

А на мясцовым узроўні ўжо сёння прымаюцца захады для таго, каб захапіць школьнікаў прыгажосцю і мілагучнасцю роднай мовы, падахвоціць іх інтарэс да лепшых узораў беларускага пісьменства. У прыватнасці, у мінулую суботу ў Драгічынскім цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі была распачата гульня “Зорны час” для вучняў 7-9 класаў, якую распрацавалі і правялі супрацоўнікі гэтай установы. Мяркуецца, што яна пройдзе ў некалькі  этапаў: спачатку паміж сабой будуць сапернічаць па 4 каманды – прадстаўнікі  розных школ Драгічыншчыны, а лепшыя з іх прымуць удзел у раённым туры інтэлектуальнага спаборніцтва.

У першы дзень гульні, 13 лютага, за права называцца лепшымі беларусазнаўцамі змагаліся наступныя каманды: “Валошкі” (Аляксеевіцкая БШ, капітан Марыя Дудзіч), “Буслы” (Белінская дз/с-СШ, капітан Анастасія Крывецкая), “Лінгвісты” (Вулька-Радавецкая БШ, капітан Святлана Дзмітрук) і “Слова” (Сіманавіцкая БШ, капітан Анастасія Зіновіч). Запаветныя балы ў сваю скарбонку яны маглі пакласці, пераклаўшы з рускай на беларускую мову рэдкаўжывальныя словы, патлумачыўшы сэнс фразеалагізмаў, прадоўжыўшы вершы і песні беларускіх аўтараў і г.д.

На гэтым этапе найлепшыя веды паказала каманда “Буслы” Белінскай дз/с-СШ, якую рыхтавала выкладчыца беларускай мовы і літаратуры Таіса Іванаўна Кучма. Яны першымі прайшлі адборачны тур для ўдзелу ў раённым этапе гульні “Зорны час”, якую мяркуецца правесці напрыканцы навучальнага года.

Удзельнікі гульні – каманда Вулька-Радавецкай БШ –  за выкананнем чарговага задання
Удзельнікі гульні – каманда Вулька-Радавецкай БШ – за выкананнем чарговага задання

Галіна ВІКТАРАВА

Фота аўтара

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

В Дрогичинском районе назначен новый председатель районного исполнительного комитета

22 апреля состоялась внеочередная сессия районного Совета депутатов, в...

Солдаты Победы в памяти потомков. История героического подвига

Я хочу рассказать о ветеране Великой Отечественной вой­ны Резько Алексее Лукьяновиче,...

Создать условия для людей. Лукашенко обозначил задачи по развитию поселков городского типа

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Витебскую...

Поздравление с Пасхой Господней от Дрогичинского благочиния

Дорогие отцы, братья и сестры! Сердечно поздравляем вас со Светлой Пасхой...