Аграрыі раёна вядуць сеў цукровых буракоў і кукурузы

Дата:

Гаспадаркі нашага раёна паспяхова завяршылі сяўбу ранніх яравых зерневых і зернебабовых культур культур (без уліку грэчкі, проса і кукурузы) і сёння ў разгары сяўба цукровых буракоў.

Салодкая культура заняла сваё месца на 506 гектарах, што складае 32 працэнты да плана. Лідзіруюць у раёне адкрытыя акцыянерныя таварыствы “Агра-Дзеткавічы”, “Аляксеевічы-Агра” і сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Асавецкі”, дзе пасеяна адпаведна 35, 190 і 63 гектары цукровых буракоў, што складае 70,50 і 63 працэнты да плана.

Учора тры гаспадаркі прыступілі да сяўбы кукурузы на зерне. На 25 гектарах размясцілася гэтая культура ў адкрытым акцыянерным таварыстве “Аляксеевічы-Агра”, на 20 гектарах — у ААТ “Ліпнікскі” і на 56 гектарах у ААТ “Радастоўскі”.

На сёняшні дзень яравыя культуры занялі сваё месца ў раёне на 8433 гектарах, што складае 34,1 працэнта да плана. Веснавое надвор’е спрыяе хлебаробам і таму работы на палях паспяхова працягваюцца.

Аляксандр РЭПІХА.

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

В Дрогичинском районе столкнулись два грузовика

19 сентября около 10.40 часов 48-летний житель Российской Федерации,...

В Дрогичинском районе горел трактор

20 сентября в 15.45 поступило сообщение о загорании трактора...

Акция «День без автомобиля» пройдет в Дрогичинском районе 22 сентября

22 сентября мы отмечаем важный день — День без...

В Сингапуре жителям платят вознаграждение за чтение книг по 15 минут в день

В Сингапуре решили бороться с бесконечным скроллингом ленты новостей...