spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

Працуем добра, бо гэта выгадна

Дата:

У лютым, на пасяджэнні гаспадарчага актыву ў Драгічыне,  былі агучаны вынікі работы за 2014 год і названы імёны пераможцаў  раённага спаборніцтва ў розных сферах народнагаспадарчай і культурнай дзейнасці.  За дасягненне лепшых паказчыкаў  сярод работнікаў аграпрамысловага комплексу (разам са старшынёй СВК “Асавецкі” С.І.Цынкусам і трактарыстам СВК “Імянінскі” Р.М.Валасевічам) была заахвочана  і брыгадзір жывёлагадоўчай вытворчай брыгады СВК “Аляксеевічы-Агра” В.А.Крэйдзіч.

Кіраўнік жывёлагадоўчай брыгады Валянціна Анатольеўна Крэйдзіч
Кіраўнік жывёлагадоўчай брыгады Валянціна Анатольеўна Крэйдзіч

Загадзя дамовіліся сустрэцца з ёю на адкормачнай ферме ў Сіманавічах, дзе працуе Валянціна Анатольеўна. У вызначаны час былі на месцы, а там – непрадбачаныя абставіны: прыехаў транспарт з суседняга раёна,  і працаўнікам фермы прыйшлося тэрмінова мяняць свае планы, каб пераважыць і адгрузіць бычкоў для ўзаемаразлікаў з партнёрамі. Жывёлаводы – у пераважнай большасці жанчыны – што было сіл бегалі па загонах, каб сабраць статак да гурту і загнаць яго ў прыстасаваныя прычэпы аўтамабіляў. І пры такой заўзятай справе, калі людзі былі з’яднаныя адзіным працоўным парывам, цяжка аказалася вызначыць, хто сярод іх – даглядчыцы жывёлы, а хто – загадчыца фермы…

Нарэшце, калі ўсё ўладкавалася, ад стомленай талакі адарвалася малажавая, сімпатычная жанчына і лёгкай хадой накіравалася ў наш бок. Як аказалася, гэта і ёсць кіраўнік жывёлагадоўчай брыгады Валянціна Анатольеўна Крэйдзіч…

Пра сябе жанчына расказвае,  што родам яна – з адметнай і працалюбівай вёскі Какорыца. У 1993 годзе выйшла замуж, а ў 2000 годзе разам з сям’ёй, дзе было ўжо двое сыноў, пераехала ў Сіманавічы. Спачатку В.А.Крэйдзіч працавала лабарантам на ферме, а праз два гады сельскай працаўніцы прапанавалі прыняць абавязкі загадчыцы фермы.

Цяпер у яе падначаленні  працуе 13 чалавек, і такі невялікі калектыў даглядае каля тысячы галоў грамадскай жывёлы. Ферма пад кіраўніцтвам Валянціны Анатольеўны з’яўляецца базавай асновай для ўзнаўлення дойнага пагалоўя сельгаспрадпрыемства, і гэта накладвае на загадчыцу і яе падначаленых асаблівую адказнасць за будучыню тутэйшай жывёлагадоўлі.

Наша суразмоўніца расказвае, што да іх паступаюць цяляты ва узросце ад двух месяцаў. На Сіманавіцкай ферме яны дзеляцца па фізіялагічных параметрах (цялушкі  вырошчваюцца асобна ад бычкоў) і гадуюцца далей. Галоўная задача калектыву тутэйшай фермы – адабраць і вырасціць для далейшага ўзнаўлення статку добрых першацёлак. У мінулым годзе справы ў гэтым накірунку ішлі вельмі добра, за  што брыгадзір жывёлагадоўчага падраздзялення і была названа ў ліку пераможцаў раённага спаборніцтва.

– Што спрыяла такому поспеху? – пытаюся ў В.А.Крэйдзіч.

– Усё імкнуліся рабіць у адпаведнасці з тэхналагічнымі патрабаваннямі, – расказвае Валянціна Анатольеўна. – Цяляты падзелены па ўзроставых групах, і  кожная з іх мае свой кармавы рацыён, які строга вытрымліваўся. Гэта і давала заўважныя прыбаўленні ў вазе і хуткі рост маладняку жывёлы. Вось і нядаўна пад пакрыццё адабралі паўсотні добрых цялушак…

Цяпер, калі да СВК “Аляксеевічы-Агра” далучылі Немяржанскае сельскагаспадарчае падраздзяленне, колькасць жывёлы ў гаспадарцы павялічылася і з кармамі стала складаней. Таму працаўнікі брыгады пад кіраўніцтвам В.А.Крэйдзіч усур’ёз заклапочаны тым, каб утрымацца на сваіх рэкордных мінулагодніх паказчыках.

– Калектыў у нас вельмі добры і зладжаны, – гаворыць Валянціна Анатольеўна. – Ёсць і нямала вопытных работнікаў. Да прыкладу,  Зінаіда Яўгенаўна Скрыпель і Таццяна Іванаўна Страпка прыйшлі на ферму амаль адначасова са мною, і да гэтай пары мы шчыруем разам, дапамагаючы і падтрымліваючы адна адну. Людзі стараюцца працаваць сумленна, бо цяпер гэта выгадна: менавіта ад прываг залежыць  заробак кожнага з жывёлаводаў. А іх не будзе, калі жывёлу не накорміш…

Таму ў тым, што летась мы мелі добрыя паказчыкі, ёсць немалая заслуга корманарыхтоўшчыкаў  і  ўсіх тых, хто арга-нізоўвае нам своечасовую іх пастаўку, хто старанна даглядае і граматна, у адпаведнасці з усімі тэхналагічнымі рэкамендацыямі,  корміць жывёлу. Хаця і я, вядома,  таксама ўношу свой пасільны ўклад  у агульную справу, – падсумоўвае гутарку наша суразмоўніца. І дабаўляе:

– Былі б і надалей добрыя кармы. А людзі  не падвядуць…

Галіна ШАФРАН

Фота Івана ЛЯОНЧЫКА

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

В Дрогичине прошел районный этап спортивно-патриотической игры «Зарница»

Площадкой для проведения игры, приуроченной в этом году к...

Александр Лукашенко раскрыл планы беглых и предупредил: разговор с ними не будет длинным

Президент Беларуси, председатель ВНС Александр Лукашенко на заседании VII...

Александр Лукашенко рассказал о наращивании ударно-наступательного потенциала НАТО вокруг Беларуси

Президент Беларуси, председатель VII Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко...