“Прыгажосць” скарыла сэрцы польскіх гледачоў

Дата:

Зусім нядаўна народны ансамбль танца “Прыгажосць” вярнуўся з міжнароднага фестывалю “Інтэрфолк”. З 10 па 16 жніўня ў польскім курортным мястэчку Калабжэг, размешчаным на беразе Балтыйскага мора, нашы землякі ў кампаніі яшчэ 5 харэаграфічных калектываў з усіх куткоў планеты дэманстравалі сваё майстэрства. А ў тым, што яно ў “Прыгажосцi” на ўзроўні – сумнявацца не прыходзіцца! Драгічынскія танцоры даўно здабылі выдатную рэпутацыю. Імя “Прыгажосцi” знаходзіцца на слыху на еўрапейскіх абшарах, таму лагічна, што менавіта нашы землякі атрымалі запрашэнне на такі прэстыжны фестываль. І, як заўсёды, паказалі клас!

Прыгажосць

Кіраўнік калектыву Валерый Барысавіч Чарнышоў поўны пазітыву ад выступу сваіх падапечных.

– Мы рыхтавалі нумары спецыяльна для гэтага фестывалю. Па тэхніцы і драматургіі танца ў “Прыгажосцi” былі разнастайныя нумары. Кожны меў свой “твар”, – распавядае Валерый Барысавіч.

Драгічынскі калектыў выступаў на самай вялікай гарадской пляцоўцы. І выклікаў вялікую цікавасць гледачоў. Апошні нумар нашы землякі наогул выходзілі на сцэну тройчы на “біс”!

Акрамя таго, “Прыгажосць” зладзіла гэтакі майстар-клас беларускага танца для гледачоў. Удзельнікі калектыву запрашалі на сцэну ўсіх жадаючых і навучалі іх танцавальным “фішкам” пад суправаджэнне беларускай музыкі і песень.

– Думаю, арганізатары фестывалю і гледачы засталіся задаволенымі! Амфітэатр на нашых выступах быў запоўнены. А мы, у сваю чаргу, адчувалі энергетыку на сцэне і адпрацавалі праграму на адзнаку “выдатна”! – задаволена гаворыць В.Б. Чарнышоў.

Дарэчы, удзельнікі фестывалю не толькі шмат працавалі, але і змаглі выдатна адпачыць у курортным горадзе, пагутарыць з калегамі па творчым рамяству, падзяліцца вопытам. Такая вось атмасфера ўсеагульнай весялосці, маладзёжных тусовак і сапраўднага свята!

Па заканчэнні фестывалю “Інтэрфолк” “Прыгажосць” атрымала запрашэнне на наступнае падобнае мерапрыемства. На гэты раз яго гаспадарамі стануць Чэхія і Польшча. І хай фестываль адбудзецца толькі праз год – вялікі і дружны калектыў “Прыгажосцi” ўжо поўны творчых планаў і амбіцый. Высока ўзнятую планку прафесійнага майстэрства апускаць ніяк нельга. З гэтым згодны і кіраўнік “Прыгажосцi” Валерый Барысавіч Чарнышоў:

 – Ёсць шмат задумак, як зрабіць маляўнічую праграму. Канешне, будзем шмат працаваць. На наступным фестывалі мы плануем паказаць “сувенірныя” нумары: чэшскі, польскі. Гаспадарам мерапрыемства і гледачам, упэўнены, будзе вельмі цікава і прыемна! Да нас прыйшлі маладыя таленавітыя хлопцы і дзяўчаты, і па майстэрству і тэхніцы калектыў падняўся вышэй. Тым больш цяпер палепшыліся ўмовы для рэпетыцый, таму што займаемся ў новым будынку былога “Маладзёжнага цэнтра”. Усе думкі зараз накіраваныя на ўдасканаленне творчага майстэрства!

Аляксей НАУМАВЕЦ

Предыдущая статья
Следующая статья

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Почти 180 станций обезжелезивания воды построили в Брестской области в 2016-2023 годах

В Брестской области за последние семь лет построили 177...

Карпенко рассказал, как идет формирование ВНС

Формирование ВНС идет достаточно гласно, сообщил журналистам председатель ЦИК...

В Беларуси скорректирован порядок предоставления и использования спонсорской помощи

Президент Беларуси Александр Лукашенко 27 марта подписал указ №112,...