На тэрыторыі бездзежскай этнасядзібы стартаваў абласны пленэр мастакоў

Дата:

Напачатку тыдня на падвор’і этнасялянскай сядзібы “Каля Плэса” ў Бездзежы сабраўся гурт даволі імпазантных па свайму выгляду людзей. Тыя з іх, хто ўпершыню аказаўся на гэтым месцы, зацікаўлена аглядалі ваколіцу і здымалі ўпадабаныя аб’екты на фотаапарат, а другія, што прыехалі некалькі раней і паспелі азнаёміцца з тутэйшымі славутасцямі, пачалі ўжо раскладваць фарбы і рабіць першыя замалёўкі.

Так у мінулы панядзелак на тэрыторыі музея і этнасядзібы стартаваў абласны пленэр мастакоў. Знайсці свае крыніцы творчага натхнення ў гэтых мясцінах спадзяюцца як вопытныя майстры пэндзля Анатоль Іванавіч Меляхавец з Брэста, Валянціна Сцяпанаўна Шахалевіч і Сяргей Уладзіміравіч Касцюк з Кобрыншчыны, так і маладыя мастачкі Святлана Міхайлаўна Валасюк, Вольга Міхайлаўна Валах, Кацярына Ігараўна Несцярук, Анастасія Валер’еўна Масальская. Мяркуецца, што на працягу тыдня лік удзельнікаў пленэру будзе папаўняцца.

З цёплымі, кранаючымі словамі пажаданняў да аматараў жывога малявання звярнуліся метадыст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Таіса Вячаславаўна Строк, дырэктар музейнага комплекса Марыя Міхайлаўна Астаповіч, дырэктар Драгічынскай дзіцячай школы мастацтваў Сяргей Васільевіч Падлужны, выкладчык гэтай установы, мясцовы мастак Міхаіл Аляксеевіч Майбародзін, па ініцыятыве якога і быў арганізаваны пленэр у Бездзежы. Было выказана спадзяванне, што прафесійныя зносіны мастакоў Брэстчыны прынясуць добры творчы плён, і , дзякуючы іх майстэрству, бездзежскі край будзе ўвекавечаны ў неўміручых мастацкіх палотнах…

А ў бліжэйшую суботу будзе адкрыта выстава карцін, якія мастакі створаць падчас пленэру. Мяркуецца, што частку сваіх работ яны перададуць тутэйшаму музею.

Мастачка з Кобрына Валянціна Сцяпанаўна Шахалевіч
Мастачка з Кобрына Валянціна Сцяпанаўна Шахалевіч
Мастак з Брэста Анатоль Іванавіч Меляхавец (на здымку злева) з прадстаўнікамі раёна і этнасядзібы
Мастак з Брэста Анатоль Іванавіч Меляхавец (на здымку злева) з прадстаўнікамі раёна і этнасядзібы

Галіна ШАФРАН

Фота аўтара

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

15 февраля отмечается День православной молодежи

Зимний день в Дрогичине. В воскресной школе при храме Сретения Господня,...

Ко Дню памяти воинов-интернационалистов. Афганистан – живая память и боль

Афганистан. Как много боли в этом слове… 15 февраля...

В Дрогичине прошли торжественные мероприятия, посвященные Дню памяти воинов-интернационалистов

Сегодня, в канун Дня памяти воинов-интернационалистов, состоялся автопробег, в...

В связи с опасностью тонкого льда сотрудники РОЧС проводят рейды по водохранилищам района

Опасность тонкого льда на водоемах остается одной из актуальных...