spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

Паэт-песеннік Анатоль Антановіч у ГДК збірае сяброў і прыхільнікаў сваёй творчасці

Дата:

Не зусім стандартным чынам вырашыў адзначыць свой 60-гадовы юбілей наш зямляк, ураджэнец вёскі Гутава, паэт-песеннік, прадзюсар грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз музычных дзеячаў”  Анатоль Мікалаевіч Антановіч: у бліжэйшую суботу, 28 лютага, а 15 гадзіне, ён збірае сяброў і прыхільнікаў сваёй творчасці ў  гарадскім Доме культуры.

Анатоль Мікалаевіч Антановіч
Анатоль Мікалаевіч Антановіч

– Анатоль Мікалаевіч, у кнізе “Землякі” вашага слыннага аднавяскоўца, пісьменніка і паэта Ула- дзіміра Сітухі, які, на жаль, не вельмі даўно пайшоў з жыцця, засталіся такія радкі:

Як не ўспомніць мне

пра Лёву,

І пра Янку Замкавец,

Ды пра хлопцаў

Ляхаўцовых,

З кім паслі кароў, авец…

Пад “хлопцамі Ляхаўцовымі” аўтар меў на ўвазе  братоў Антановічаў. Раскажыце пра вытокі вашай творчасці?

–  Усё пачыналася са школы, дзе мае здольнасці развіваліся пры падтрымцы нашага класнага кіраўніка, выкладчыцы рускай мовы і літаратуры Марыі Ігнацьеўны Гук і іншых настаўнікаў. Пасля заканчэння Гутаўскай дзесяцігодкі паступіў  на гідрафак ў сельгасакадэмію ў Горках. Там, сорак гадоў таму назад, я  і напісаў сваю першую песню “За гарызонт”, прысвечаную студэнтам будаўнічых атрадаў. Гэты твор прагучаў тады на конкурсе буд-атрадаўскай песні, дзе заслужыў нямала добрых водгукаў.

Пазней была служба на Балтыйскім флоце, пасля чаго вярнуўся ў родныя мясціны. Працаваў у суседнім, Іванаўскім, раёне: спачатку – майстрам ме-ліяратыўнай калоны, інструктарам, загадчыкам сельгасаддзела тагачаснага райкама КПБ, намеснікам кіраўніка калгаса ў Моталі, і амаль два дзесяцігоддзі – дырэктарам саўгаса імя Паліўкі ў Тышкавічах.

На гэтай пасадзе займаўся не толькі гаспадарчымі справамі, але і падтрымліваў сферу культуры, развіццё мастацкай самадзейнасці ў сельскай мясцовасці, спрыяў станаўленню тутэйшага фальклорнага калектыва “Знаходка”, прыкладаў намаганні для ўмацавання духоўнай спадчыны. У прыватнасці, у свой час актыўна садзейнічаў ўзвядзенню праваслаўнага храма ў Тышкавічах, будаўніцтву сельскага Дома культуры ў гэтым жа населеным пункце, які ў 2006 годзе на конкурсе аналагічных устаноў быў названы адным з лепшых у рэспубліцы. А дзесяць гадоў таму назад выступіў ініцыятарам правядзення ў Тышкавічах міжнароднага фестывалю “Фальклор без межаў”, і ўсё гэта прыносіць глыбокае маральнае задавальненне. Праўда, раней гэта было захапленнем, цяпер стала работай.

Давайце з мінулых часоў вернемся ў цяперашнія дні і нагадаем пра творчую сустрэчу, якая маецца адбыцца ў бліжэйшую суботу: хто прыме ўдзел у вашым праекце?

– У Драгічын прыедзе і выступіць вядомы беларускі кампазітар, выканаўца песень Алег Елісеенкаў, які доўгі час супрацоўнічае з Аляксандрам Саладухай, і з’яўляецца  аўтарам многіх яго песень.  Акрамя таго, драгічынцы будуць мець магчымасць сустрэцца з ураджэнцам нашых мясцін, аўтарам некалькіх кніг Анатолем Дзенісейкай, пачуць  “залатыя галасы” суседняй Іванаўшчыны – вакалістаў Валянціна Чугаева, Алы Хала, удзельніцы праекта “Поющие города” Анастасіі Сярновай, выпускніцы акадэміі імя Шырмы Ганны Дашкевіч і іншых.

З надыходзячым днём нараджэння! І поспехаў у вашым пачыне!

Галіна ВІКТАРАВА

Фота Валерыя МІХАЛЬЧУКА

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Минтруда: государственные пособия предоставляются каждому пятому ребенку в стране

Системой государственных пособий охвачен каждый пятый ребенок в стране....

Вторую машину с гуманитарной помощью отправила “Белая Русь” в Курскую область

"Белая Русь" продолжает сбор и отправку гуманитарной помощи в...

Депутат: ставки налогов в 2025 году не повысят, а проиндексируют на уровень инфляции

Ставки налогов в 2025 году не повысят, а проиндексируют...

Впервые за несколько десятилетий пустыню Сахара затопило

Впервые за несколько десятилетий большое количество осадков частично затопило...