Шчасце быць побач…

Дата:

…У гэтыя выхадныя ва ўтульнай хаце Яўгена Дзям’янавіча і Зоі Мікалаеўны Авадок з вёскі Пярковічы будзе шумна і весела. Яе напоўняць дзіцячы смех і сапраўднае мора цёплых слоў, віншаванняў ад блізкіх ім людзей – сыноў з нявесткамі, любімых унукаў… Нагода для гэтага – самая што ні ёсць сур’ёзная і прыемная. Роўна 50 гадоў лёс моцна і назаўжды сваімі “ніткамі кахання” звязаў маладых Яўгена і Зою. Праз усё жыццё яны пранеслі  свае пачуцці. А зараз святкуюць “залатое вяселле”!

Размясціўшыся на мяккай канапе, яны, усміхаючыся, апавядаюць пра свае жыццёвыя падзеі…

Яўген Дзям'янавіч і Зоя Мікалаеўна Авадок шчаслівыя разам...
Яўген Дзям’янавіч і Зоя Мікалаеўна Авадок шчаслівыя разам…

– Так атрымалася, што з маім будучым мужам мы былі знаёмыя з дзяцінства. Бацька Яўгена, знакаміты каваль, жыў у Пігасах. З усіх вёсак ішлі да яго са сваімі гаспадарчымі патрэбамі людзі, у ліку якіх быў і мой тата з Людвінова. Паступова мы сталі сябраваць сем’ямі. Памятаю, многа жартавалі, весела бавілі вольны час, – успамінае Зоя Мікалаеўна. А потым усклікае:

– У майго Яўгена не закахацца было немагчыма! Ён быў відны хлопец не толькі ў вёсцы, але і на ўсю акругу. Працавіты, шчыры, без дрэнных звычак…

… Пасля наступлення паўналецця, юнака прызвалі ў войска. Яўген, які ўжо меў вопыт працы токарам, апынуўся на доўгія 5 гадоў далёка ад родных мясцін і сваёй каханай дзяўчыны: служыў на ваенным заводзе ў Баку. Затым займаўся выпрабаваннямі наладкі ракетных установак. Там і напаткала Яўгена няшчасце. У выніку выбуху салдат атрымаў пералом пазваночніка.

–Ох, і многа ж прыйшлося перажыць! Лячэнне было слабое. Шмат ляжаў у шпіталях, бальніцах, перанёс некалькі аперацый, – гаворыць Я.Д. Авадок.

Праз пэўны час пасля вяртання Яўгена дахаты маладыя пажаніліся. Сям’я вырашыла пасяліцца ў Пярковічах, дзе Зоя Мікалаеўна ўжо  працавала ў мясцовым доме-інтэрнаце завучам. Муж жа працаўладкаваўся ў Драгічын токарам, затым інжынерам, а пасля атрымання вышэйшай адукацыі – энергетыкам у раён электрасетак.

…Імгненна праляцеў час. Бог падараваў сям’і Авадок двух сыноў, якія сталі дастойнымі грамадзянамі сваёй краіны. Андрэй – падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы, а Аляксандр вырашыў звязаць свой лёс з медыцынай. Зараз ён загадвае рэанімацыяй у аддзяленні перасадкі коснага мозгу ў 9-й клінічнай бальніцы Мінска. За свае прафесійныя дасягненні Аляксандру прысвоена ганаровае званне “Выдатнік аховы здароўя Беларусі”.

Безумоўна, поспехі сыноў, якія знайшлі сваё прызначэнне ў жыцці,  радуюць іх бацькоў. Яўген Дзям’янавіч і Зоя Мікалаеўна  гавораць, што калі родную хату наведваюць дзеці  і ўнукі (а іх у пенсіянераў чацвёра!) –  гэта заўжды свята для яе пажылых гаспадароў!

Напрыканцы нашай гаворкі яны прызнаюцца, што пражылі сваё жыццё нездарма: рупліва працавалі, выгадавалі дзяцей, якімі можна ганарыцца ў старасці. І зараз Яўген Дзям’янавіч і Зоя Мікалаеўна Авадок – шчаслівыя разам…

Аляксей НАУМАВЕЦ

Фота Івана ЛЯОНЧЫКА

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Железное искусство. Алексей Костючик из Ялочи создает прекрасные изделия из металла

Алексей Сергеевич умеет видеть красоту там, где ее нет...

Вадим Салоненко: “Уважая Конституцию, я осознаю свою ответственность перед обществом”

Вадим Салоненко, агроном-химик ОАО «Именинский», член Молодежного парламента: – Я гражданин Республики...

Елена Богомаз: “Роль Конституции в жизни и развитии страны основополагающая”

Елена Богомаз, председатель районного отделения Белорусской партии «Белая Русь»: – Преемственность...

Юлия Грицук: «Этот день символизирует единство народа»

Юлия Грицук, воспитатель ГУО «Средняя школа № 1 г. Дрогичина», член Молодежного...