spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

Замест пярсідскага ўзора – кветкі радзімы…

Дата:

Усё пайшло ад продкаў: ад яе прабабулі Акуліны, якая калісьці добра ткала, ад бабулі Марты, што пляла зручныя кашолкі, ад цёткі Ганны, якая майстравала цудоўныя букеты з каляровай паперы і, вядома ж, ад мамы, якая ўмела і любіла шыць, вышываць і плясці даўнішнія ўпрыгожанні-абярэгі сялянскіх хат – саламяныя “павучкі”. Наша гераіня, Г.М.Сцепанюк, з  маленства ўвабрала гэты дух спаконвечнай народнай творчасці, а па меры сталення і сама захапілася і пачала спасцігаць тэхналогію даўнішніх мясцовых рамёстваў. Па ўсёй ваколіцы Галіна Міхайлаўна збірала паўзабытыя ўзоры народнага ўмельства, каб пазней аднавіць і захаваць іх у сваёй рабоце. 

З часам Г.М.Сцепанюк узначаліла Антопальскі раённы цэнтр народных рамёстваў, неаднойчы прадстаўляла Драгічыншчыну і давала майстар-класы на мерапрыемствах рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўню, у прыватнасці,  на фестывалях-кірмашах ў Польшчы і Францыі, а летась Галіна Міхайлаўна атрымала спецыяльную Прэзідэнцкую прэмію за адраджэнне і захаванне самабытнай народнай творчасці і традыцыйных рамёстваў рэгіёна.

Гэтаму ў пэўнай меры паспрыяла тое, што Г.М.Сцепанюк у дэталях вывучыла і аднавіла старадаўнюю тэхналогію вырабу антопальскіх паясоў і завершскіх куфраў. Вандруючы па сялянскіх хатах, размаўляючы з пажылымі людзьмі, яна спазнавала не толькі паўзабытыя сакрэты даўнішніх рамёстваў, але і распытвала ў старажылаў пра значэнне кожнага колеру і ўзору ў народнай творчасці, узняўшы самы глыбінны пласт старажытнай палескай культуры. Цяпер гэтае рамяство і веды Галіна Міхайлаўна перадае сваім паслядоўнікам, вучням і ўсім жадаючым. Прынамсі, на кожным агульнараённым масавым свяце, дзе дэманструюцца вырабы народнай творчасці, можна пабачыць антопальскія паясы, даведацца пра іх значэнне і атрымаць майстар-клас па іх пляценню.

Прэзідэнт Беларусі А.Р.Лукашэнка ўручае Г.М.Сцепанюк з Антопаля Дыплом "За духоўнае адраджэнне"
Прэзідэнт Беларусі А.Р.Лукашэнка ўручае Г.М.Сцепанюк з Антопаля Дыплом “За духоўнае адраджэнне”

Тое ж датычыцца і традыцыйных завершскіх узораў, што прысутнічалі на тутэйшых куфрах – вялізных скрынях, куды раней складваўся пасаг нявесты і яе ўборы. Зараз  народны майстар Г.М.Сцепанюк і яе вучні з гуртка дэкаратыўнага роспісу, што існуе пры Антопальскім цэнтры рамёстваў, малююць іх на збаночках, пацерках, шкатулках, драўляных цацках, іншых вырабах, што прадстаўляюцца на розных выставах. Вось і на сёлетнім фестывалі “Вясновы букет”, што праходзіў у Мінску,  майстэрства Галіны Міхайлаўны і яе вучняў было адзначана на самым высокім узроўні, і яны занялі першае месца сярод дамоў і цэнтраў народных рамёстваў рэспублікі. Але ж самым важным, па меркаванню нашай суразмоўніцы, з’яўляецца тое, што самабытнае тутэйшае рамяство сёння ажывае і працягваецца ў руках дзяцей. І, як пацвярджае Г.М.Сцепанюк, у свой час на дзяржаўным узроўні былі прыкладзены самыя сур’ёзныя намаганні, каб стварыць цэнтры народных рамёстваў, сабраць у іх лепшыя ўзоры традыцыйнай культуры, далучыць да гэтай справы дзяцей і мэтанакіравана перадаваць ім спаконвечныя ўмельствы. Каб не зніклі яны ў вечнасці…

Зусім нядаўна, выступаючы на 70-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН у Злучаных Штатах Амерыкі, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка запэўніў: “Мы зробім усё, што ад нас залежыць, каб нашы ўнукі, праўнукі і іх нашчадкі захавалі прынятыя народам маральныя каштоўнасці, добрыя традыцыі духоўнасці і культуры”. Па меркаванню тутэйшай захавальніцы этнаграфічнай спадчыны, гэтыя словы кіраўніка дзяржавы пастаянна пацвярджаюцца канкрэтнымі справамі, і дзейнасць Антопальскага цэнтра народных рамёстваў – найлепшае таму сведчанне.

Таму сваю пазіцыю ў час прэзідэнцкіх выбараў, якія адбудуцца ў бліжэйшую нядзелю, Г.М.Сцепанюк даўно вызначыла: яна прагаласуе за далейшае зберажэнне нашай нацыянальнай ідэнтычнасці, за аднаўленне і развіццё шматграннай народнай культуры і творчасці. Тым больш што ў далейшым Галіна Міхайлаўна са сваімі вучнямі мяркуюць сабраць дасканалыя звесткі аб рабоце шапавальнай майстэрні, што калісьці існавала ў гэтых мясцінах, і паспрабаваць аднавіць тэхналогію даўнішніх войлачных вырабаў.

Галіна ШАФРАН

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Светлана Бартош встретилась с коллективом Дрогичинского ТЦСОН

Депутат Палаты Представителей рассказала всем присутствующим о ходе Всебелорусского...

На старте “малинового” сезона познакомились с начинающим фермером

Ни для кого не секрет, что Дрогичинщина славится как...

В кинотеатре «Беларусь» проходит общенациональная премьера фильма «Время вернуться»

Перед началом показа этой военно-исторической драмы киностудии Беларусьфильм, посвященной...

Во всех районах Беларуси ограничено посещение лесов

Во всех районах Беларуси введено ограничение на посещение лесов....