spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

Аркестр народных інструментаў “Роднасць” адзначыў сваё 45-годдзе

Дата:

Сваё 45-годдзе народны аркестр народных інструментаў “Роднасць” Драгічынскай дзіцячай школы мастацтваў адзначыў вялікім творчым канцэртам, які прайшоў 12 лістапада на сцэне гарадскога Дома культуры. Жывая музыка з першых акордаў захапіла і настроіла струны душы кожнага з прысутных на любоў і веру, радасць і надзею, і гэтыя ўзнёслыя пачуцці не пакідалі на працягу ўсяго канцэрта, выліваючыся ў працяглыя апладысменты і дружныя воклічы “Брава!”. Значная доля авацый была адрасавана цяперашняму кіраўніку і дырыжору аркестра Іне Канстанцінаўне Падлужнай, пад кіраўніцтвам якой творчы калектыў набыў і адшліфаваў сваё сапраўды прафесійнае выканаўчае майстэрства.

Канцэртныя нумары праграмы, якую адкрыла выступленне адной з першых салістак калектыву Антаніны Зорка, чаргаваліся са словамі віншаванняў і пажаданняў афіцыйных асоб, прысутных гасцей і жыхароў горада. Вядучая Юлія Віктараўна Марачук узгадала і гісторыю заснавання аркестра, які быў створаны ў 1972-м годзе, а ўжо ў 1985-м ён першым сярод творчых калектываў Драгічыншчыны быў удастоены звання “народны” і з таго часу з годнасцю нясе і пацвярджае яго справамі.

Як адзначалася, калектыў неаднаразова прадстаўляў раён на розных фестывалях, аглядах і конкурсах, быў ініцыятарам і прымаў удзел у дабрачынных канцэртах у падтрымку будаўніцтва новага Свята-Еўфрасіньеўскага храма ў Драгічыне. Пазалетась аркестр заваяваў Дыплом 2-й ступені на свяце-конкурсе “Музычны калейдаскоп” у Пружанах, а ў красавіку бягучага года ён стаў лаўрэатам 1-й ступені Міжнароднага форума народнай музыкі і фальклору ў Мінску.

Ад імя кіраўніцтва раёна са слаўным юбілеем калектыў павіншавала старшыня раённага Савета дэпутатаў Святлана

Уладзіміраўна Барташ. Кветкі, падарункі і цёплыя словы пажаданняў музыкантам уручалі і адрасавалі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Леанід Сцяпанавіч Куроўскі, галоўны рэдактар райгазеты, старшыня раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Генадзь Канстанцінавіч Дзеюн, першы сакратар райкама БРСМ Дзмітрый Анатольевіч Быб, прадстаўнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзмітрый Леанідавіч Грэчка. Іх пажаданні зводзіліся да прызнання заслуг кіраўніка і дырыжора аркестра І.К.Падлужнай і падзякі педагагічнаму калектыву школы мастацтваў, якія выступаюць у асноўным саставе аркестра, уносячы дастойны ўклад у развіццё культуры Драгічыншчыны.

“Калі меркаваць па ўзросту, то ваш музычны калектыў знаходзіцца ў поўным росквіце творчых сіл і магчымасцей. Працуйце, стварайце, перамагайце!” – з такім наказам звярнуўся да музыкантаў Л.С.Куроўскі.

Павіншаваць сваіх калег са слынным юбілеем прыехаў і наш зямляк, былы выпускнік Драгічынскай музычнай школы, а сёння – дацэнт кафедры народна-інструментальнай творчасці, старшыня прадметна-метадычнай камісіі аркестровага дырыжыравання і інструментоўкі, мастацкі кіраўнік і дырыжор аркестра народных інструментаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў С.С. Авадок. Ён зазначыў, што шмат часу працуе з такімі ж калектывамі і ведае, якой самааддачы патрабуе гэта работа і колькі намаганняў неабходна прыкласці дырыжору, каб аб’яднаць агульнай справай людзей з розным характарам, тэмпераментам, настроем. Ды і музыкант, які грае ў аркестры, не належыць сабе, а становіцца адзіным цэлым з усім калектывам. І аркестр “Роднасць” ужо не адзін год пацвярджае сваю творчую еднасць.

Землякам і калегам Сяргей Сяргеевіч падараваў дыск з апрацоўкай народных мелодый на тэму яўрэйскіх песень, зазначыўшы, што ў фальклоры сабрана шматвекавая мудрасць беларусаў, і выказаў удзячнасць музыкантам Драгічынскай школы мастацтваў, якія і сёння нясуць гэтыя творы масаваму слухачу.

У ходзе мерапрыемства добрым словам узгадалі ўсіх, хто знаходзіўся ля вытокаў стварэння гэтага творчага калектыву. Яго ветэранам, якія прысутнічалі ў зале, былі ўручаны кветкі і памятныя буклеты.

Афіцыйную цырымонію ўшанавання аздабляла сапраўды цудоўная музыка і любімыя многімі песні ў жывым выкананні калектыва “Роднасць” і яго лепшых салістаў. У суправаджэнні аркестра народных інструментаў прагучалі сапраўды “залатыя” галасы нашай Драгічыншчыны: спявалі Мікалай Ільютка, Ніна Пацеюк, Дзмітрый Філін, Крысціна Максімовіч, Юрый Собаль, Таццяна Субоцька, Руслан Крэйдзіч, Валянціна і Сяргей Біч.Многія з іх атрымалі падзякі за даўняе і плённае супрацоўніцтва з калектывам.

Удалым быў і дэбют былых выпускніц школы мастацтваў Анастасіі Крук і Марыі Качаноўскай, якія паспелі атрымаць сярэдне-спецыяльную адукацыю ў музычным каледжы і вярнуліся сюды ўжо ў якасці маладых спецыялістаў.

“Я ўсе далоні сабе адбіла апладысментамі. Бо нашы музыканты не горш за сталічных артыстаў выступілі”, – у захапленні скажа адна з прыхільніц аркестра народных інструментаў “Роднасць”…              

У час нядаўняга святочнага канцэрта мясцовыя музыканты ў чарговы раз пацвердзілі высокі прафесіяналізм і выканаўчае майстэрства і парадавалі сваіх прыхільнікаў шырокім, разнастайным рэпертуарам. Таму заканамерным вынікам 45-гадовай творчай дзейнасці гэтага калектыву, акрамя афіцыйных званняў, падзяк, ушанаванняў, стала і самая галоўная ўзнагарода – сапраўды шчырае і заслужанае народнае прызнанне!

Ад імя кіраўніцтва раёна з 45-годдзем аркестр народных інструментаў “Роднасць” павіншавала старшыня раённага Савета дэпутатаў Святлана Уладзіміраўна Барташ

Галіна ШАФРАН

Фота Івана ЛЯОНЧЫКА

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

В Дрогичинском районе поздравили ветеранов войны и вручили выплаты ко Дню Победы

Сегодня с наступающим праздником Победы поздравляли ветеранов, проживающих в...

В Дрогичине выбрали «Мисс Малютку»

Вчера, 25 апреля, в городском Доме культуры в очередной...

В Дрогичинском РОВД вручили награды ликвидаторам последствий аварии на Чернобыльской АЭС

В районном отделе внутренних дел состоялось памятное мероприятие, приуроченное...