spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

Чыгуначнікі адзначылі свае прафесійнае свята

Дата:

Дарэчы, заўтра ўся шматтысячная армія чыгуначнікаў Беларусі адзначыць сваё прафіесіянальнае свята. Многія з іх і ў гэты дзень будуць знаходзіцца на рабочых месцах: на цеплавозах і электравозах, у білетных касах і вагонах. Як заўсёды, у вызначаны час адправяцца ў шлях цягнікі з пасажырамі і грузамі.

У агульны набытак чыгуначнікаў уносіць свой пасільны ўклад і калектыў станцыі Драгічын, які вось ужо 27 гадоў узначальвае выдатнік Беларускай чыгункі Мікалай Гаўрылавіч Брухан. Сустрэўшыся з журналістамі раённай газеты, ён сказаў:

– З усімі вытворчымі планамі і заданнямі нашы чыгуначнікі спраўляюцца пастаянна. Поспех абумоўлены перш за ўсе творчымі адносінамі калектыву да справы. А прыклады стараннасці і ініцыятыўнасці паказваюць многія працаўнікі…

Далей М.Г. Брухан адзначыў, што вялікая ўвага надаецца абслугоўванню пасажыраў. У прыватнасці, шырока стаў практыкавацца папярэдні продаж білетаў. За першае паўгоддзе 2013 года толькі па гораду Драгічыну білетныя касіры абслужылі 107 тысяч чалавек, атрымаўшы 1,5 мільярда рублёў выручкі.

Білетны касір С.Я. Рапінчук

Калі размова зайшла пра лепшых касіраў, то былі названы Ларыса Аляксандраўна Кушаль, Зоя Георгіеўна Галабурда, Зоя Канстанцінаўна Кніга, Лідзія Іванаўна Гарбачук, Таццяна Уладзіміраўна Саковіч і Святлана Яўгенаўна Рапінчук. Апошняя, напрыклад, мае вышэйшую адукацыю, абслугоўвае за змену на станцыі Драгічын звыш 70 пасажыраў.

У той дзень якраз па станцыі дзяжурыў Анатоль Мікалаевіч Пранюк. 28 гадоў свайго жыцця ён аддаў чыгунцы. Пачынаў са стрэлачніка, а вырас да намесніка начальніка станцыі.

Дзяжурны па станцыі А.М. Пранюк

– Усяго ў нас 5 дзяжурных, – тлумачыць М.Г.Брухан, – працуюць яны пазменна. А вопытам ветэранаў мы даражым, імкнемся зрабіць яго здабыткам усяго калектыву.

Шмат цёплых слоў нам давялося пачуць і ў адрас працаўнікоў вытворчага ўчастка, якім кіруе Пётр Іванавіч Казак. Пры плане 13 000 участак у ліпені пера- працаваў 19 000 тон грузаў. І ў гэтым значная заслуга стропальшчыка Івана Сцяпанавіча Лайтэра, вадзіцеля пагрузчыка Пятра Іванавіча Шваюка, машыніста казлавога крана Міхаіла Аляксеевіча Мароза і іншых. Дарэчы, апошні, адслужыўшы ў арміі, зноў вярнуўся ў родны калектыў.

Бясспрэчна, эфектыўнасць работы стальных магістраляў залежыць не толькі ад чыгуначнікаў. Самым непасрэдным чынам усе перавозкі звязаны з дзейнасцю кліентуры. А сёння паслугамі чыгункі карыстаюцца дзесяткі прадпрыемстваў і арганізацый раённа. І тут вельмі важна дабіцца ўзаемаразумення, узгодненых, дружных намаганняў. Менавіта такі падыход да справы і дае магчымасць забяспечваць дакладны рытм, пастаянна павышаць арганізацыю разгрузачна-пагрузачных і іншых работ на станцыі Драгічын.

Аляксей ФЁДАРАЎ

Фота Івана ЛЯВОНЧЫКА

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

В Дрогичинском районе поздравили ветеранов войны и вручили выплаты ко Дню Победы

Сегодня с наступающим праздником Победы поздравляли ветеранов, проживающих в...

В Дрогичине выбрали «Мисс Малютку»

Вчера, 25 апреля, в городском Доме культуры в очередной...

В Дрогичинском РОВД вручили награды ликвидаторам последствий аварии на Чернобыльской АЭС

В районном отделе внутренних дел состоялось памятное мероприятие, приуроченное...