spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

ДОШКОЛЬНОЕ ВОСПИТАНИЕ

Дата:

Добра, калі чалавек валодае роднай мовай. Асабліва прыемна, калі знаёмства з ёй адбываецца яшчэ ў маленстве.
У дзіцячым садку № 3 г. Драгічына ўжо не першы год працуе беларускамоўная група, дзе хлопчыкі і дзяўчынкі кожны дзень чуюць родныя мілагучныя словы. Мне вельмі захацелася пазнаё-міцца з гэтымі дзеткамі. Таму на днях я завітала да іх у госці. У трэцяй групе дваццаць адзін чалавек. Вопытная выхавальніца Зоя Міхайлаўна Шэйка не толькі сочыць за тым, каб выхаванцы былі дагледжаны і накормлены, але і актыўна знаёміць іх з беларускай мовай.
… Зоя Міхайлаўна сустрэла нас у нацыянальным касцюме. Жанчына, нягле-дзячы на тое, што знаходзілася ў водпуску, прыйшла наведаць сваіх выхаванцаў. Дзетвара, якая адпачывала на вуліцы, з радасцю кінулася да сваёй “другой маці”, па якой ужо паспела засумаваць. “Зоя Міхайлаўна, якая вы прыгожая!”, – тулячыся да жанчыны, кажа дзяўчынка ў жоўтай сукенцы.
З  выхаванцамі групы нумар тры мы пасябравалі хутка. Ім споўнілася толькі па тры-чатыры гады, а яны ўжо з вялікім жаданнем пазнаюць беларускую мову. І нават папраўляюць бацькоў, калі тыя замест “добры дзень” кажуць рускае “здравствуйте”.
У мінулым годзе, калі дзеці толькі прыйшлі ў яслі, Зоя Міхайлаўна старалася, каб беларуская мова была ў іх заўсёды на слыху. Гэтая цудоўная жанчына развучвала з малымі лічылкі, праводзіла гульні, чытала казкі беларускіх пісьменнікаў. Зараз, калі рабяткі сталі на год старэйшымі, выхавальніца пачала размаўляць з імі  на роднай мове. Зоя Міхайлаўна вельмі любіць і шкадуе сваіх выхаванцаў. Любіць і шануе яна і беларускае слова. “Мне падабаецца, што бацькі с задавальненнем прыводзяць сваіх дзетак у нашу групу. А я з радасцю знаёмлю іх з мовай. Цудоўна, калі малыш яшчэ ў садку мае магчымасць навучыцца размаўляць не толькі па-руску, але і  авалодаць сваёй, нацыянальнай мовай. Я працую ўжо чацвёрты год у такой групе і бачу, што не дарэмна. Дзяўчынкі і хлапчукі пачынаюць разумець беларускую мову і нават ужо размаўляць на ёй. І мне, як выхавальніцы, гэта вельмі-вельмі прыемна!”,  – гаворыць Зоя Міхайлаўна.
…Праз два гады выхавальнікі групы нумар тры пойдуць у школу. І як хораша, што да гэтай пары буквар для іх стане добрым сябрам, а беларуская мова – сапраўды роднай!..
Ганна ГАЛЁТА
На здымку: З.М. Шэйка разам са сваімі выхаванцамі.
                                        Фота Юрыя СЯРГЕЯ

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

В Дрогичинском районе почтили память жителей деревни Сварынь, убитых в годы войны

Сегодня, 16 апреля, исполнилось 80 лет, как фашистскими карателями...

В Бездежской школе по инициативе БРСМ прошел республиканский патриотический проект «Цветы Великой Победы»

Ежегодно патриотический проект объединяет сотни тысяч людей разных профессий...

“Есть чем гордиться, но надо двигаться дальше”. Вот что требует Александр Лукашенко от сельского хозяйства

Аграриям есть чем гордиться, но работу сельскохозяйственной отрасли надо...

Навстречу ВНС: знакомимся с делегатами от Дрогичинщины

Выборы делегатов Всебелорусского народного собрания завершились в Беларуси 10...