·   Войти
Найден кошелек, связка ключей. Звонить по тел. 34865

Галіна Міхайлаўна Аўсянік

Автор: в 30th Июнь 2010
Bookmark and Share
Галіна Міхайлаўна Аўсянік  | read this item

На сучасным этапе развіцця сельгасвытворчасці магутнай крыніцай эканамічнага росту ўсё больш стано-віцца павышэнне эфектыўнасці грамадскай вытворчасці, паляпшэнне якасных паказчыкаў ва ўсіх яе галінах. Размова ідзе аб тым, што вытворчасць павінна расці не толькі за лік увядзення дадатковых магутнасцей і асваення новых зямель, а больш за ўсё за кошт паляпшэння работы кожнай гаспадаркі, лепшага выкарыстання абсталявання, кожнага агрэгата, кожнага гектара зямлі.
— Да эканамічнай работы, — гаворыць галоўны эканаміст СВК “Агра-Дзеткавічы” Г.М.Аўсянік, — цяпер прыцягваюцца ўсе спецыялісты, кіраўнікі брыгад, ферм і іншых унутрыгаспадарчых падраздзяленняў.
Сама Галіна Міхайлаўна працуе галоўным эканамістам гаспадаркі вось ужо 38 гадоў. Набыты багаты вопыт дапамагае ёй забяспечваць глыбокі аналіз работы з той мэтай, каб выявіць новыя рэзервы павелічэння вытворчасці прадукцыі пры адначасовым зніжэнні яе сабекошту. А разліковае, эканомнае вя-дзенне справы да мінімуму зводзіць безгаспадарчасць.
У размове з намі Г.М.Аўсянік адзначыла, што адышлі ў нябыт тыя часы, калі эканаміст быў проста рахункаводам. Як інжынер-канструктар разлічвае трываласць элементаў пабудовы, так і сельскі эканаміст цяпер вызначае, пры якіх умовах і колькі прадукцыі можна атрымаць, колькі затраціць сродкаў, куды накіраваць укладанні. Ён, як пра-віла, бярэ ў разлік і даход, і чысты прыбытак, і сабекошт, і зарплату, і многае іншае.
Да ўсяго сказанага хочацца дадаць, што Галіна Міхайлаўна ўжо 4 гады атрымлівае пенсію па ўзросту, але працягвае працаваць. Дарэчы, яе многія выхаванцы і паслядоўнікі паспяхова працуюць у іншых вытворчых калектывах.

НА ЗДЫМКУ: Галіна Міхайлаўна Аўсянік.
Фота Юрыя Сяргея.





Важно: У нас включена функция проверки комментариев. Поэтому не надо отправлять повторно. Просто подождите когда комментарий будет одобрен. Не надо спамить.

©БЕЛТА