spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

Паромщык Сяргей Тарасюк: мая работа – гэта экзотыка

Дата:

Унашых мясцінах захаваліся дзве паромныя пераправы, якія звязваюць населеныя пункты на супрацьлеглых берагах Дняпроўска-Бугскага канала: у Асавецкім сельсавеце — Белін і Малінаўку, у Галоўчыцкім – Асіпавічы і Навасёлкі. У цяперашні час гэтыя аб’екты знаходзяцца ў ведамасным падпарадкаванні Драгічынскага ДРБУ-177. Па словах майстра штучных збудаванняў гэтай арганізацыі  А.Л. Астапчука, у летні сезон бесперабойную кругласутачную работу кожнай паромнай пераправы забяспечваюць некалькі берагавых матросаў. Асабліва зладжаны калектыў склаўся на аб’екце ў Беліне, дзе многія гады старанна і адказна водную пераправу людзей і тэхнікі ажыццяўляюць   С.В.Бычык, Г.В.Шкілюк, А.В.Дудзінскі і іншыя . Вопытнымі берагавымі матросамі лічацца таксама В.С.Калтунчык і П.Ф.Грышкевіч, якія працуюць на пароме ў Навасёлках. А вось Сяргей Тарасюк уладкаваўся на гэты ўчастак зусім нядаўна, і, па ўласнаму прызнанню маладога чалавека, для яго такі занятак —  хутчэй экзотыка, магчымасць абдумаць, асэнсаваць свае далейшыя планы, чым разлік на нейкія  сур’ёзныя жыццёвыя перспектывы. Але ж ён прайшоў дасканалую медкамісію, пацвердзіў свае здольнасці ў плаванні і працуе…

Сяргей Тарасюк

Прынамсі, берагавому матросу работа на гэтым участку будзе да глыбокай восені, да маразоў. А потым на месцы летняй паромнай пераправы з’явіцца ўстойлівая баржа, якая і стане зімняй дарогай між дзвюх берагоў. Вопытныя паромшчыкі застануцца ў калектыве дарожнай арганізацыі ў якасці рабочых, каб з пачаткам новага сезону зноў прыняцца за звыклую справу, а рамантыкі накіруюцца ў далейшы шлях – асвойваць іншыя берагі, шукаць сваё месца і свой надзейны і трывалы жыццёвы прыстанак…

Галіна ШАФРАН

Фота аўтара

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

В Дрогичинском районе поздравили ветеранов войны и вручили выплаты ко Дню Победы

Сегодня с наступающим праздником Победы поздравляли ветеранов, проживающих в...

В Дрогичине выбрали «Мисс Малютку»

Вчера, 25 апреля, в городском Доме культуры в очередной...

В Дрогичинском РОВД вручили награды ликвидаторам последствий аварии на Чернобыльской АЭС

В районном отделе внутренних дел состоялось памятное мероприятие, приуроченное...