·   Войти
Найден кошелек, связка ключей. Звонить по тел. 34865

У ГАСЦЯХ У АРТЫЛЕРЫСТАЎ

Автор: в 29th Ноябрь 2010
Bookmark and Share
???? ???????? ????? ? ??????????
У ГАСЦЯХ У АРТЫЛЕРЫСТАЎ  | read this item

19 лістапада ва Узброеных Сілах Беларусі адзначаўся Дзень ракетных войск і артылерыі. На ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя гэтаму святу, камандаванне 111-й гвардзейскай Чырвана-сцяжнай ордэна Кутузава Кенігсберскай артылерыйскай брыгады запрасіла старшыню савета ветэранаў Драгічынскага раёна С.Я.Лапу.

Сяргей Яўсеевіч з вялікім задавальненнем выступае перад моладдзю, але асабліва яму падабаецца сустракацца з воінамі Брэсцкага гарнізона. Вось і на гэты раз сівы ветэран расказаў асабоваму саставу брыгады аб тым, як у далёкім 1945 годзе ў найцяжэйшых умовах некалькі месяцаў 3-му Беларускаму фронту штурмаваць умацаванні горада-крэпасці Кенігсберг.
Гасцей свята азнаёмілі з тэхнікай, узбраеннем і бытам воінаў. У знак удзячнасці і павагі за вялікую работу па патрыятычнаму выхаванню моладзі гвар-дзейцы артылерыйскай брыгады ўручылі Сяргею Яўсеевічу Лапу на памяць камплект ваеннай формы.
Сяргей ГРАНІК.




Важно: У нас включена функция проверки комментариев. Поэтому не надо отправлять повторно. Просто подождите когда комментарий будет одобрен. Не надо спамить.

©БЕЛТА