ЗАПРАШАЕ НОВЫ “ГАРАДСКІ”

Дата:

З кожным годам развіваецца і расшыраецца гандлёвая сетка Драгічына. Жыхароў горада і яго гасцей сёння абслугоўваюць 165 розных магазінаў і 10 прадпрыемстваў грамадскага харчавання.
Нядаўна рады гандлёвых кропак Драгічына папоўніліся яшчэ адным аб’ектам. Напярэдадні Вялікадня гасцінна расчыніў свае дзверы новы прадуктовы магазін “Гарадскі” адкрытага акцыянернага таварыства “Драгічынскі камбікормавы завод”. Размяшчаецца ён у раёне малога рынку і з’яўляецца даволі значным канкурэнтам магазіна “Прамень” райспажыўтаварыства і гандлёвых кропак індывідуальных прадпрымальнікаў.
Хочацца напомніць чытачам райгазеты, што Драгічынскі камбікормавы завод сёння не толькі выпускае шматлікія віды камбікармоў, але і займаецца развіццём сельскай гаспадаркі: вырошчвае розныя сельгаскультуры, адкормлівае буйную рагатую жывёлу, мае 2 свінагадоўчыя комплексы. Таму ў новым магазіне “Гарадскі” асартымент прадуктаў вельмі багаты і разнастайны. Тут можна купіць практычна ўсё. А цэны на мяса, сала значна ніжэйшыя, чым у іншых гандлёвых кропках і на рынку. Працуе новая крама з 8 гадзін раніцы да 20 гадзін вечара, без выхадных.

НА ЗДЫМКАХ: (злева направа) прадаўцы Ірына Віктараўна Валасюк і Святлана Фёдараўна Вайцюк прапануюць пакупнікам багаты выбар харчовых тавараў; так выглядае новы магазін “Гарадскі”.
Фота Юрыя СЯРГЕЯ.

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Почти 180 станций обезжелезивания воды построили в Брестской области в 2016-2023 годах

В Брестской области за последние семь лет построили 177...

Карпенко рассказал, как идет формирование ВНС

Формирование ВНС идет достаточно гласно, сообщил журналистам председатель ЦИК...

В Беларуси скорректирован порядок предоставления и использования спонсорской помощи

Президент Беларуси Александр Лукашенко 27 марта подписал указ №112,...