·   Войти
Найден кошелек, связка ключей. Звонить по тел. 34865

“У БЕЛАРУСІ ШМАТ ЗРОБЛЕНА ДЛЯ БУДУЧЫНІ”, —

Автор: в 29th Ноябрь 2010
Bookmark and Share
OLYMPUS DIGITAL CAMERA
“У БЕЛАРУСІ ШМАТ ЗРОБЛЕНА ДЛЯ БУДУЧЫНІ”, —   | read this item

перакананы міжнародны назіральнік Бахыт Дасанаў

Чым бліжэй прэзідэнцкія выбары, тым большую актыўнасць і інтарэс да гэтай палітычнай падзеі праяўляюць назіральнікі. Яны ўжо распачалі сваю дзейнасць не толькі ў буйных гарадах, але і ў невялікіх населеных пунктах.

Літаральна ў сярэдзіне бягучага тыдня Драгічын наведаў кіраўнік аддзялення штаба місіі назіральнікаў ад СНД у Брэсцкай вобласці Б.М.Дасанаў. Як высветлілася, родам Бахыт Мухамеджанавіч – з Казахстана, і ў час сустрэчы з ім  прадстаўнікі мясцовых сродкаў масавай інфармацыі папрасілі расказаць назіральніка аб мэтах візіту ў нашы мясціны і аб сваіх асабістых уражаннях пра Беларусь.
Як патлумачыў Б.М.Дасанаў, у нашай вобласці ў якасці міжнароднага назіральніка ён знаходзіцца з 20 лістапада. За гэты час Бахыт Мухамеджанавіч і яго калегі паспелі пабываць у Брэсцкім, Баранавіцкім, Камянецкім, Кобрынскім, Драгічынскім і іншых раёнах вобласці, дзе сустрэліся з прадстаўнікамі ўлады, праваахоўных органаў, кіраўнікамі выбарчых камісій. Яны маюць намер высветліць, наколькі адпавядае падрыхтоўка да выбараў у дадзены перыяд, на гэтым этапе, Законам Рэспублікі Беларусь і стварыць умовы для работы кароткачасовых назіральнікаў, якія прыбудуць у краіну напярэдадні важнай палітычнай падзеі.
Бахыт Мухамеджанавіч паведаміў, што днямі адбылася сустрэча міжнародных назіральнікаў з губернатарам Брэсцкай вобласці К.А.Сумарам і яго намеснікамі, падчас якой Канстанцін Андрэевіч пацвердзіў, што ўлады гатовы садзейнічаць ажыццяўленню місіі па назіранню за выбарамі. І, як падкрэсліў наш суразмоўнік, дагэтуль у сваёй дзейнасці яны не адчувалі ніякіх перашкод, мелі доступ да ўсіх патрабуемых дакументаў, што тычацца выбараў, і слова “не” ў такіх выпадках ні разу не прагучала.
Што ж да асабістых уражанняў Б.М.Дасанава пра нашу краіну, дзе ён з 2006 года прадстаўляе Рэспубліку Казахстан у Савеце СНД, то Бахыт Мухамеджанавіч шчыра прызнаўся, што яму вельмі “імпаніруе тое, што робіцца ў Беларусі дзеля будучыні”. І канкрэтызаваў, што яму падабаецца, калі вечарам, пасля школы, дзеці спяшаюцца на заняткі ў спартыўную залу, басейн ці на каток, мацуючы тым самым сваё здароўе, і парадаваўся, што ў іх ёсць такая магчымасць.
Галіна ВІКТАРАВА.
НА ЗДЫМКУ: міжнародны назіральнік за прэ-зідэнцкімі выбарамі Б.М.Дасанаў (злева) і старшыня абласной выбарчай камісіі А.С.Кісялёў (у цэнтры) падчас сустрэчы са старшынёй Драгічынскай раённай выбарчай камісіі Я.М.Пархамчуком.
Фота аўтара.




Важно: У нас включена функция проверки комментариев. Поэтому не надо отправлять повторно. Просто подождите когда комментарий будет одобрен. Не надо спамить.

Последние горячие новости

Лента новостей

СУДЬБЫ ОПАЛЕННЫЕ ВОЙНОЙ thumbnail

СУДЬБЫ ОПАЛЕННЫЕ ВОЙНОЙ

Их осталось совсем немного, очевидцев тех
РАССЧИТЫВАЯ НА СОБСТВЕННЫЕ СИЛЫ thumbnail

РАССЧИТЫВАЯ НА СОБСТВЕННЫЕ СИЛЫ

За счет собственных средств реконструировать и
Ночное шоу «Лайтсаунда» состоялось на дробильном заводе thumbnail

Ночное шоу «Лайтсаунда» состоялось на дробильном заводе

Последние сцены для клипа группы «Лайтсаунд»
9 МАЯ-ДЕНЬ ПОБЕДЫ thumbnail

9 МАЯ-ДЕНЬ ПОБЕДЫ

От всей души поздравляем вас с
РАСШИРЯТЬ  ЗОНЫ ТРЕЗВОСТИ thumbnail

РАСШИРЯТЬ ЗОНЫ ТРЕЗВОСТИ

Практически еженедельно встречаюсь с пожилыми людьми,
©БЕЛТА