spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

І зімой – высокая аддача

Дата:

Аляксей ФЁДАРАЎ

Сярод тых, хто сёлета дабіваецца нядрэнных поспехаў па вытворчасці малака, – працаўнікі ферм сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Аляксеевічы-Агра”. Яны з пачатку года ўжо рэалізавалі на кожныя 100 гектараў сельгасугоддзяў больш як па 1000 цэнтнераў малака. Надой яго ад каровы перавысіў 4000 кілаграмаў.

Як вядома, зараз у жывёлагадоўлі ідзе адзін з самых адказных перыядаў – зімоўка грамадскага статка. Аднак у гаспадарцы прынялі ўсе меры і  захады да таго, каб і зімой не знізіць прадуктыўнасць жывёлы. Цяпер яна ўтрымліваецца ў дабротных, уцепленых памяшканнях і забяспечваецца дастатковай колькасцю кармоў. Гэта і садзейнічае поспеху. Для пацвярджэння прааналізуем толькі адзін працоўны дзень аператараў машыннага даення кароў.

11 снежня надой малака ад кожнай каровы ў сельгаскааператыве склаў 12,7 кілаграма – на 2,3 кілаграма больш, чым у такі мінулагодні час. А ўсяго за гэты дзень тут атрымалі 19179 кілаграмаў сырадою – амаль на 4 тоны больш, чым летась. Каля 17 тон малака гаспадарка прадала дзяржаве. І ўсё яно было рэалізавана вышэйшым гатункам.

У СВК “Аляксеевічы-Агра” паспяхова выкарыстоўваюць і такую дадатковую крыніцу папаўнення прадукцыі, як нарыхтоўка яе ў насельніцтва. Таму з пачатку года ад уласных кароў грама-дзян тут па стану на 11 снежня закупілі 455 тон малака – на 33 тоны больш, чым за такі мінулагодні перыяд.

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

В Дрогичинском районе поздравили ветеранов войны и вручили выплаты ко Дню Победы

Сегодня с наступающим праздником Победы поздравляли ветеранов, проживающих в...

В Дрогичине выбрали «Мисс Малютку»

Вчера, 25 апреля, в городском Доме культуры в очередной...

В Дрогичинском РОВД вручили награды ликвидаторам последствий аварии на Чернобыльской АЭС

В районном отделе внутренних дел состоялось памятное мероприятие, приуроченное...