ДЗЕНЬ ЗА ДНЁМ

Дата:

З надыходам вясны актывізуецца работа па добраўпарадкаванню Драгічына і населеных пунктаў раёна. Наводзіцца парадак і ў запусцелым cадзе бліз цэнтральнай бальніцы, дзе вядзецца расчыстка пляцоўкі пад будучую Лядовую арэну. Зараз рыхтуецца яе праектна-каштарысная дакументацыя, а асноўныя работы пра ўзвя-дзенню і здачы ў эксплуатацыю гэтага аб’екта запланаваны на 2011-2012 гады.
***
У выніковых паказчыках вытворча-гаспадарчай дзейнасці раёна за мінулы год ёсць лічбы, якія асабліва радуюць. У прыватнасці, план экспарту тавараў летась быў выкананы больш як на 260% пры заданні 122%. Традыцыйнымі экспарцёрамі на Драгічыншчыне лічацца калектывы СП «Фрост», “Экзона”, трактарарамонтнага завода, райспажыўтаварыства і двух прыватных прадпрыемстваў па збору дзікарослых пладоў і раслін. Летась гэты пералік папоўніў Драгічынскі камбікормавы завод, які займаўся пастаўкамі за мяжу насення рапсу.
***
Разам з вясновым пацяпленнем пачынаюць вызваляцца ад ільду рэкі і вадаёмы. Гэта павялічвае пагрозу для рыбакоў і ўсіх тых, хто прывык за зіму карыстацца замерзлымі сцежкамі і пераходамі на водных масівах. Як папярэджвае старшыня раённага таварыства выратавання на водах П.Ц.Масальцаў, у сонечны дзень лёд растае прама на вачах, становіцца крохкім і небяспечным. Чалавек, які выйшаў раніцай парыбачыць, можа і не заўважыць, што шлях назад, да берага, ужо размыты. Менавіта напрадвесні, два гады таму назад, знік пад вадою рыбак на возеры Кублік, і чалавека – мясцовага жыхара – шукалі амаль месяц.
Вельмі небяспечнымі становяцца цяпер і дзіцячыя гульні ля вады. Толькі ў мінулым годзе ў вобласці правалі-ліся пад лёд і загінулі чацвёра малалетак. Таму ў такую пару і дарослым, і дзетвары лепш трымацца далей ад вадаёмаў.
***
Завяршыўся абласны тур конкурса “Зорка ўзышла над Беларуссю”, у якім прынялі ўдзел і лепшыя самадзейныя артысты і мастацкія калектывы Драгічыншчыны. Як паведаміла дырэктар метадычнага цэнтра райаддзела культуры М.В.Крук, выступленне на гэтым этапе можна лічыць даволі ўдалым. Трое таленавітых дзяўчат – Таццяна Касцючык з Зарэчкі, Эльвіра Стэльмашук і Дар’я Байдук з Драгічына, якія ў свой час былі салістамі тутэйшай мастацкай сама-дзейнасці, а цяпер займаюцца ў прэстыжных музычных каледжах і школах мастацтваў – выйшлі ў заключны тур конкурса і выступяць на рэспубліканскай сцэне.

Галіна ШАФРАН.

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Республиканский субботник проходит в Дрогичинском районе (ФОТОРЕПОРТАЖ)

Руководство района во главе с председателем райисполкома Сергее Пачко,...

Александр Лукашенко во время республиканского субботника работает на площадке Национального исторического музея

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время республиканского субботника работает на...

Какие цифровые специальности востребованы на рынке

О наиболее востребованных на рынке цифровых специальностях рассказала консультант...

Первый в Беларуси робот-продавец появился на заправке под Гомелем

Первый в стране роботизированный торговый павильон "Белоруснефть-Гомельоблнефтепродукт" открылся на...