«Жарко» — лепшая фермерская гаспадарка

Дата:

У мінулую суботу ў Жлобіне адбылося галоўнае гадавое свята працаўнікоў вёскі – рэспубліканскі фестываль-кірмаш «Дажынкі-2013». На ім ушанавалі не толькі герояў збожжавай нівы, але  і іншых перадавікоў сельгасвытворчасці. У прыватнасці, заахвочваліся пераможцы агляду-конкурсу «Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм і комплексаў» у бягучым годзе.

Вельмі прыемна, што пераможцай рэспубліканскага агляду-конкурсу сярод сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак прызнана гаспадарка «Жарко» нашага раёна. А ўзначальвае яе руплівы і дбайны працаўнік Анатолій Уладзіміравіч Жарко. Дарэчы, па выніках работы за 2011 год яму ў галіне прадпрымальніцтва рашэннем райвыканкама было прысвоена ганаровае званне «Чалавек года». І вось – новае дасягненне.

Фермерскай гаспадарцы «Жарко» прысуджаны дыплом і грашовая прэмія ў суме 60 млн. рублёў. Віншуем з працоўнай перамогай, шаноўны Анатолій Уладзіміравіч!

Аляксей ФЁДАРАЎ

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

В преддверии 7 ноября в Дрогичине обновили инфраструктуру городского парка

В преддверии Дня Октябрьской революции в городском парке Дрогичина...

Валентина Рудая о возможностях «земельной амнистии»

До 1 января 2028 года в Беларуси действует так называемая земельная амнистия. Она...

Житель США сорвал джекпот лотереи размером $847 млн

В США неизвестный участник лотереи Powerball выиграл $847 млн....

«Белфармация» и «Белпочта» запустили экспресс-доставку лекарств в любой населенный пункт Беларуси

"Белфармация" и "Белпочта" запустили экспресс-доставку аптечных товаров в любой...