17 верасня — 75-годдзе ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР

Дата:

Сёння – 17 верасня. Дарэчы, так называецца вуліца, на якой размяшчаецца рэдакцыя райгазеты “ДВ”. І іменна ў гэты дзень 75 гадоў назад насельніцтва Заходняй Беларусі сустракала воінаў Чырвонай Арміі.

Як вядома з гісторыі, у сакавіку 1921 года тэрыторыя Беларусі была падзелена паміж Расіяй і Польшчай. У Стаўбцах, Коласава, Негарэлым паявіліся пагранічныя пераходы, а некаторыя вёскі нават раздзяляліся граніцай на дзве часткі.

Улады буржуазна-памешчыцкай Польшчы, далучыўшы да сябе заходнебеларускія землі, мала клапаціліся аб іх эканамічным развіцці. Асноўная частка мясцовага насельніцтва займалася сельгасвытворчасцю. Праўда, сялянам было нялёгка, асабліва пакутавалі малазямельныя.

Ужо ў 1924 годзе на тэрыторыі Драгічыншчыны былі створаны два райкамы КПЗБ: Лясны, які размяшчаўся ў в.Крывіца Янаўскай гміны, і імя Красіна – у Драгічыне. У радах партарганізацый налічвалася сотні камуністаў і спачуваючых. Іменна яны і праводзілі вялікую прапагандысцкую работу сярод насельніцтва. І людзі ўсё больш пранікаліся даверам да партыйцаў, выбіралі іх на пасады стараст і г.д.

У многіх вёсках дзейнічалі і партячэйкі. Так, адна з іх, у Дубраўках, вяла сярод сялян агітацыю за няўплату падаткаў. Яе члены А.Д.Спаравец, М.М.Страпка і іншыя пісалі і распаўсюджвалі лозунгі і транспаранты. Камуністы в.Язвіны ў 1926 годзе правялі рэвалюцыйную дэманстрацыю. Арганізатарамі і актыўнымі яе ўдзельнікамі былі Л.Л.Савіцкі, М.Г.Ардашэўскі, П.А.Салівончык і Р.С.Салівончык.

Найбольш актыўнай і моцнай была партячэйка ў Осаўцах, якую ўзначальваў удзельнік грамадзянскай вайны І.Л.Прымак. Як кажуць, не сядзелі без справы і камуністы партыйных ячэек вёсак Мікіцк, Застаўе, Вавулічы, Імянін, Сёманаўшчына, Гошава, Брашэвічы, Стараселле, Крэсцінова і іншых. Члены КПЗБ пастаянна распаўсюджвалі сярод насельніцтва нелегальныя лістоўкі і брашуры, часта ў грамадскіх месцах вывешвалі чырвоныя сцягі.

Актыўныя дзеянні камуністаў і камсамольцаў напалохалі польскую дэфензіву. У маі 1927 года былі арыштаваны многія члены райкама імя Красіна. Аднак тыя, хто застаўся на волі, наладзілі сувязь з Пінскім абласным камітэтам КПЗБ і пачалі ўзнаўляць дзейнасць партыйных і камсамольскіх ячэек. Словам, нягледзячы на арышты і судовыя працэсы, якія вырывалі з радоў партыі найбольш актыўных членаў, рэвалюцыйная дзейнасць не спынялася. А для дапамогі таварышам, якія знаходзіліся ў турме, збіраліся грошы.

Аб аўтарытэце камуністаў Заходняй Беларусі сведчылі вынікі галасавання ў польскі сейм у сакавіку 1928 года. КПЗБ вяла актыўную работу за выбранне ў гэты орган улады дэпутатаў ад працоўных, каб яны выкарыстоўвалі сеймавую трыбуну для выкрыцця палітыкі буржуазна-памешчыцкага ўрада. У выніку пілсудчыкі па ўсёй Польшчы не атрымалі ў сейме жаданай большасці.

На жаль, вельмі вялікі ўрон рэвалюцыйнай барацьбе працоўных прычыніла рашэнне выканкама Камінтэрна, прынятае па ўказанню І.В.Сталіна аб роспуску кампартыі Польшчы і яе састаўных частак – КПЗБ і КПЗУ. Па фальшываму абвінавачванню, быццам у рады яе кіруючага складу пранікла варожая агентура. Таму многія актыўныя члены КПЗБ былі рэпрэсіраваны, большасць з якіх і загінула ў сталінскіх закутках і канцлагерах.

17 верасня 1939 года працоўныя Заходняй Беларусі з радасцю і надзеяй на лепшае жыццё сустракалі Чырвоную Армію. У многіх вёсках пад кіраўніцтвам мясцовых камуністаў будаваліся так званыя брамы, якія ўпрыгожваліся кветкамі, партрэтамі Леніна і Сталіна. На першым часе людзі былі задаволены. Многія з іх успаміналі багатую даваенную царскую Расію.

А вось калі прыйшлі Саветы, то высветлілася, што ніякага багацця ў іх няма. Нават знешні выгляд воінаў Чырвонай Арміі вельмі ўражваў. Худыя, нейкія абмоткі на нагах, змардаваныя коні, старыя вінтоўкі…

Неўзабаве апусцелі магазіны і паявіліся чэргі, якіх у Заходняй Беларусі не ведалі. Пачаўся дэфіцыт многіх тавараў. Але гэта, як кажуць, паўбяды. У хуткім часе радасць вызвалення змянілася роспаччу перад рэпрэсіўнай машынай савецка-бальшавіцкага таталітарызму. Пад удар НКУС найперш траплялі дзяржслужачыя, леснікі, асаднікі і заможныя сяляне. Як сведчаць даныя, было дэпартавана ад 150 да 200 тысяч чалавек. Як правіла, іх вывозілі ў Казахстан і на поўнач Расіі.

Як бачым, надзеі працоўных Заходняй Беларусі на лепшае жыццё не спраўдзіліся. Акрамя рэпрэсій у хуткім часе ў некаторых вёсках пачалася і прымусовая калектывізацыя. А наперадзе была страшная вайна з нямецкім фашызмам, якая прынесла яшчэ больш гора, кроў, смерць і разбурэнне.

І ўсё ж 17 верасня 1939 года стала памятнай датай у гісторыі Беларусі. Іменна ў гэты дзень знікла граніца, якая 18 гадоў раздзяляла адзіны народ.

Аляксей ФЁДАРАЎ

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Республиканский субботник проходит в Дрогичинском районе (ФОТОРЕПОРТАЖ)

Руководство района во главе с председателем райисполкома Сергее Пачко,...

Александр Лукашенко во время республиканского субботника работает на площадке Национального исторического музея

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время республиканского субботника работает на...

Какие цифровые специальности востребованы на рынке

О наиболее востребованных на рынке цифровых специальностях рассказала консультант...

Первый в Беларуси робот-продавец появился на заправке под Гомелем

Первый в стране роботизированный торговый павильон "Белоруснефть-Гомельоблнефтепродукт" открылся на...