spot_img

За плённую працу на мірнай зямлі

Дата:

Сёння Аляксандр Мікалаевіч Плында – адзін з самых высокакваліфікаваных і запатрабаваных маладых механізатараў СВК “Імянінскі”. Круглы год ён заняты на выкананні адказных сельскагаспадарчых работ. У час жніва працаваў старшым камбайнерам, і зернеўборачны экіпаж пад яго кіраўніцтвам выйшаў на трэцяе месца ў абласным маладзёжным спаборніцтве.

Аляксандр вырас у суседняй вёсцы, у Брашэвічах,  але ж, атрымаўшы атэстат сталасці, рашыў паспрабаваць гарадскога жыцця. Юнак паехаў у Пінск, набыў неблагую спецыяльнасць, але ж душой ён цягнуўся ў родныя мясціны, да блізкіх людзей, да знаёмага з маленства ўкладу жыцця. Так А.М.Плында трапіў у СВК “Імянінскі” – на радзіму сваёй каханай дзяўчыны, дзе яму прапанавалі не толькі работу механізатара, але і прывабныя перспектывы ў выглядзе добраўпарадкаванага жылля. І Аляксандр з належнай яму стараннасцю і адказнасцю прыняўся асвойваць новую прафесію: вывучаў і спрабаваў ў рабоце розную сельскагаспадарчую тэхніку, імкнуўся ўдасканальваць сваё майстэрства ў самых розных відах земляробства – ад пасяўной і да ўборкі ўраджаю.

І яго намаганні не былі дарэмнымі: у хуткім часе праўленне сельгаскааператыва “Імянінскі” выдзеліла маладому трактарысту новы катэдж, пабудаваны за кошт льготных “прэзідэнцкіх” крэдытаў, і ўласнае вяселле Аляксандр Плында і яго абранніца Юля святкавалі ў сваім доме.

– Добра, што не толькі ў вялікіх гарадах, але і ў вёсках людзям ёсць работа, а ў сельскай гаспадарцы падчас яе нават з ліхвою, – разважае А.М.Плында. – Удасканальваецца сельгастэхніка, паляпшаюцца вытворчыя ўмовы. У прыватнасці, сёлетняя спякота ў перыяд  уборкі зерневых не асабліва адчувалася і перашкаджала рабоце, таму што ў кабіне камбайна быў устаноўлены кандыцыянер, і іншым ра-зам там было нават камфортней, чым на вуліцы, – адзначае Аляксандр  Мікалаевіч, падсумоўваючы вынікі важнейшай сельскагаспадарчай кампаніі – мінулага жніва.

Майму суразмоўніку ёсць для каго старацца, бо ў маладой сям’і Плында падрастае маленькая дачушка. Таму калі размова заходзіць пра яго грамадзянскую пазіцыю, якую трэба будзе выказаць у бліжэйшыя дні, выбіраючы Прэзідэнта і будучыню сваёй краіны, малады вясковец зазначае , што іх сямейны выбар – гэта спакойная, бяспечная, ўпэўненая  будучыня і плённая праца на мірнай зямлі. За тое і прагаласуюць…

У апошнія дні Аляксандр Плында заняты на касьбе траў для падкормкі грамадскай жывёлы
У апошнія дні Аляксандр Плында заняты на касьбе траў для падкормкі грамадскай жывёлы

Галіна ШАФРАН

Фота аўтара

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Главного инженера предприятия в Дрогичинском районе задержали за взятку

Главного инженера предприятия в Дрогичинском районе задержали за получение...

Губернаторы областей принимают участие в ежегодном сборе “Военная безопасность и оборона государства”

Развитие военно-политической обстановки в мире и непосредственно вокруг Беларуси...

В Дрогичине проходят областные соревнования по шашкам среди детей и юношества

Областные соревнования по интеллектуальному спорту проходят на базе Дрогичинского...

Директор ОАО «Агро-­Детковичи» Елена Косевич: «Награда обязывает двигаться вперед»

Как уже сообщалось, ОАО «Агро-­Детковичи» заняло третье место в областном соревновании...