Святочную радасць памножыла Евачка

Дата:

IMG_1398З нядаўняга часу гэта дата –14 кастрычніка – стала трайным святам у маладой сям’і Равінец з Драгічына. Так супала, што менавіта на Пакровы Багародзіцы, у Дзень Маці, у Таццяны Іванаўны і Ігара Мікалаевіча нарадзілася дачушка вагой 3014 кг і ростам 52 см, якая стала іх другім дзіцём (Равінцы ўжо гадуюць сына Стэфана). Дзяўчынку адразу назвалі Евай, і, як патлумачыла мама, у перакладзе гэта імя азначае – тая, якая дае жыццё.
Яшчэ ў раддоме ў суправаджэнні загадчыцы аддзялення Таццяны Антонаўны Зорка жанчыну і маленькую прыгажуньку наведалі старшыня раённага Савета дэпутатаў, кіраўнік раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын Святлана Уладзіміраўна Барташ і актывіст гэтага грамадскага аб’яднання, дырэктар ТЦСАН Надзея Якаўлеўна Камарова, каб павіншаваць іх з гэтай адметнай падзеяй, уручыць кветкі і перадаць падарунак.
Так атрымалася, што 14 кастрычніка Таццяна Іванаўна аказалася адзінай ражаніцай. Затое на наступны дзень у мясцовым раддоме на свет з’явіліся адразу тры немаўляткі. А ўсяго за 9 месяцаў у раёне нарадзілася 180 дзетак (у мінулым годзе за такі ж перыяд іх было 167).

Галіна ВІКТАРАВА
Фота аўтара

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Улыбка – лучшее приветствие

Ежегодно в первую субботу июля отмечается профессиональный праздник всех кооператоров...

Дрогичинщина отпраздновала День Независимости (ФОТОРЕПОРТАЖ)

Дрогичинщина масштабно отметила один из самых важных и главных...

Митинг-реквием «Мы помним и гордимся» объединил жителей Дрогичина в День Независимости

В городском сквере Дрогичина 3 июля состоялся митинг-реквием «Мы...