ШАНОЎНЫЯ ЖЫХАРЫ ДРАГIЧЫНШЧЫНЫ! ДАРАГIЯ ЗЕМЛЯКI!
Шчыра вiншуем вас з 75-годдзем утварэння Драгiчынскага раёна.
Пачатак яго гiсторыi як адмiнiстратыўнай адзiнкi палажыў Указ Вярхоўнага Савета БССР ад 15 студзеня 1940 года. Увесь шлях раёна да сённяшняга дня насычаны яркiмi падзеямi i значнымi дасягненнямi. Праз дзесяцiгоддзi мы пранеслi данiну павагi многiм пакаленням нашых землякоў. Тым, хто адстаяў незалежнасць роднай зямлi на франтах Вялiкай Айчыннай вайны, героям-партызанам, працаўнiкам тылу. Тым, хто аднаўляў горад i вёскi з руiн i папялiшчаў. Тым, чые iмёны навечна ўпiсаны ў летапiс працоўнай славы раёна, хто шчыруючы на палях і фермах, у завадскіх цэхах і на будоўлях, медыцынскіх установах і вучэбных абінетах год за годам мянялi наша жыццё да лепшага. Іх самаадданая праца і творчае натхненне складаюць гонар і славу нашага краю.
Сённяшняя Драгiчыншчына – гэта перспектыўны народна-гаспадарчы комплекс. Сучасная iнфраструктура, высокi ўзровень абслугоўвання насельнiцтва, актыўнае жыллёвае будаўнiцтва ставяць раён у шэраг рэгiёнаў з камфортнымi ўмовамi пражывання. Прамысловыя i сельскагаспадарчыя прадпрыемствы паспяховa рэалiзуюць асноўныя вытворчыя праграмы. Паступова павялічваюцца аб’ёмы вытворчасці і паляпшаюцца якасныя паказчыкі рэальнага сектара эканомікі. Падтрымлiваецца прыватная iнiцыятыва ў сферах гандлю, паслуг i вытворчасцi.
У лiку асноўных прыярытэтаў сацыяльна-эканамiчнага развiцця раёна – падтрымка i развiццё сельскай гаспадаркi. Вядзецца актыўная мадэрнiзацыя галiны.
Мы ганарымся нашай таленавiтай моладдзю. Iх дасягненнi i перамогi ў конкурсах, алiмпiядах рознага ўзроўню ярка асвятляюць зорны небасхiл Драгiчыншчыны. Менавiта з моладдзю мы звязваем надзеi на светлае будучае раёна i ўсёй краiны.
Шаноўныя сябры!
Якiм будзе заўтрашнi дзень – залежыць толькi ад нас. Мы павiнны захаваць лепшыя чалавечыя якасцi, якiмi надзялiў Бог беларусаў, зберагчы створаны многiмi пакаленнямi драгiчынцаў трывалы падмурак дабрабыту, адзiнства i непарушнасцi. I ад гэтага падмурка зрабiць упэўнены крок у будучае. Хочацца верыць, што гэты крок будзе крокам росту, дабрабыту і росквіту.
РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМIТЭТ
РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ