У Драгічыне адзначылі Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

Дата:

Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь штогод адзначаецца у другую нядзелю мая. Сімвалы роднай дзяржавы – гэта рэліквіі нашай краіны і нашага народа. Павага да Дзяржаўных сімвалаў, якія выказваюць незалежнасць нашай дзяржавы, гісторыю яе станаўлення і развіцця, заклікае нас да служэння, згуртавання, адзінства і любові да сваёй Радзімы.

Гэта важнае свята сабрала на плошчы ім. Леніна шмат людзей – прадстаўнікоў мясцовай улады, грамадскіх аб’яднанняў, дэпутацкага корпуса, працоўных каллектываў, моладзь. Перад тым як усе прысутныя выканалі галоўную песню дзяржавы – Гімн Рэспублікі Беларусь, вучні вынеслі на цэнтр плошчы сімвалы нашай дзяржавы – Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь.

З віншавальным словам да прысутных звярнулась старшыня раённага Савета дэпутатаў Святлана Грэчка.

“Нашы, сапраўды народныя, сцяг, герб і гімн зразумелыя і праўдзівыя, яны ўвасобілі векавыя традыцыі, духоўныя каштоўнасці, жыццёвую мудрасць беларусаў. Сімвалы нашай гістарычнай памяці звязваюць ў адно цэлае гераічнае мінулае, сучаснае жыццё і  будучыню  нашай краіны.
Гісторыя суверэннай Беларусі паказала, што наша сіла ў адзінстве. Толькі разам, агульнымі намаганнямі можна забяспечыць згоду і ўзаемаразуменне ў грамадстве, зберагаючы гераічную гісторыю краіны, і захаваць суверэннае права жыць і развівацца ў рэчышчы спрадвечных традыцый, нацыянальных інтарэсаў. Жадаю вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і магчымасці далей будаваць сваю будучыню пад мірным блакітам неба. Няхай кожны новы дзень радуе вас і натхняе на добрыя справы”, — адзначыла ў сваім віншаванні Святлана Аляксееўна.

У гэты святочны дзень Ганаровай граматай Драгічынскага раённага выканаўчага камітэта за актыўную грамадскую дзейнасць, асабісты ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі і ў сувязі з 75-годдзем са дня нараджэння быў узнагароджаны Мікалай Мікалаевіч Заяц, старшыня Драгічынскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”.

У  2026 годзе спаўняецца 105 год са дня ўтварэння рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускі Чырвоны Крыж». Пісьмом Падзякі Драгічынскага раённага выканаўчага камітэта за актыўную грамадскую дзейнасць і ў сувязі с 105-годдзем утварэння рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускі Чырвоны Крыж» узнагароджана Драгічынская раённая арганізацыя Беларускага Чырвонага Крыжа. Узнагарода была ўручана старшыні Лідзіі Сяргееўне Рудзько.

Са святочнай сцэны было зачытана віншаванне з Днём Перамогі і з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь ад старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Пятра Пархомчыка.

Моладзь заўсёды была надзеяй і рэальнай апорай дзяржавы ў найбольш цяжкіх і гераічных яе справах. У нашага маладога пакалення ёсць галоўнае: мірная, прыгожая, незалежная краіна. Тут гераічная гісторыя, традыцыі, багатая культурная і духоўная спадчына.

У гэты святочны дзень ад прадстаўнікоў моладзі да ўсіх прысутных звярнуўся настаўнік гімназіі г. Драгічына, прадстаўнік маладзёжнага руху «Искра» раённага аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь” Яўген Вакульчык.

У дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна па традыціі ад імя маладога пакалення Драгічыншчыны вучні ўстаноў адукацыі прынеслі клятву вернасці не толькі сваёй Радзіме, але і яе сімвалам. Моладзь раёна паклялася быць годнымі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, захоўваць мір і згоду на беларускай зямлі і, калі спатрэбіцца, абараняць яе гэтак жа годна і самааддана, як і нашы прадзеды ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Назаўжды захаваць словы гэтай свяшчэннай клятвы ў сэрцы, і усё жыццё быць сапраўднымі патрыётамі Беларусі і перадаць любоў да Радзімы сваім нашчадкам.

У гэты святочны дзень працаўнікі адзела культуры, выхаванцы дзіцячай харэаграфічнай школы мастацтваў павіншавалі ўсіх прысутных з дзяржаўным святам і падарылі свае музычныя нумары.

Аліна САКАЛОЎСКАЯ.

Фота аўтара.

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

В форуме женщин-предпринимателей Союзного государства принимает участие представительница Дрогичинского района

Форум женщин-предпринимателей Союзного государства "Женщины. Бизнес. Будущее" стартовал в...

С 25 мая Минтранс вводит ограничения нагрузок на республиканские дороги

В Беларуси на республиканских автодорогах с 25 мая начнут...

В Брестской области организовано 17 пунктов проведения централизованного экзамена

В Брестской области организовано 17 пунктов проведения централизованного экзамена....