spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

У раёне поўным ходам вядзецца закладка будучага ўраджаю

Дата:

Жніво засталося ў мінулым, але нядоўга смуткавалі  зжатыя нівы без сялянскай увагі: неўзабаве пасля зернеўборачных камбайнаў на палі выйшла сельгастэхніка з плугамі і сеялкамі. І зараз, у верасні, у раёне поўным ходам вядзецца закладка будучага ўраджаю. Добрымі тэмпамі выконваецца гэта работа і ў СВК “Агра-Дзеткавічы”…

Іх, руплівых аратых і сейбітаў сельскагаспадарчых палёў, рэдка ўзгадваюць і ўшаноўваюць на святочных “Дажынках”, якія вянчаюць калектыўную працу,  падводзяць вынікі старанню хлебаробаў, хаця менавіта яны ад года ў год закладваюць аснову будучых ураджаяў. У кааператыве “Агра-Дзеткавічы” на сяўбе азімых зерневых задзейнічаны механізатары з багатым  земляробчым вопытам, а асноўным арганізатарам работ на гэтым важным участку з’яўляецца галоўны аграном гаспадаркі Т.А.Хоміч.

Сюды, у Дзеткавічы, Таццяна Аляксееўна прыехала яшчэ маладым спецыялістам, больш 30 гадоў таму назад. Тады, як яна лічыць, і пачаў складвацца працаздольны і дружны калектыў, на якім і па сённяшні дзень трымаецца гаспадарка. У тагачасным калгасе быў нядрэнны і стабільны заробак, і многія вясковыя хлопцы і дзяўчаты, паспытаўшы гарадскога жыцця, вярталіся ў родныя мясціны, дзе жа-ніліся і выходзілі замуж, абзаводзіліся ўласнай гаспадаркай і пускалі трывалыя карані на сваёй бацькаўшчыне. У ліку такіх – і трактарыст Анатоль Сцяпанавіч Якімовіч. У свой час ён таксама памкнуўся ў горад, але жыццё ў пастаяннай людской цеснаце і тлуме не прыйшлося яму даспадобы. Вярнуўся дадому, уладкаваўся ў калгас і з тае пары – таксама ўжо больш трох дзясяткаў гадоў – працуе на сельскагаспадарчых палетках. Яго асноўны занятак, у якім А.С.Якімовіч дасягнуў дасканаласці, – сяўба, і зараз у Анатоля Сцяпанавіча – самы гарачы і адказны час.

На сяўбе азімых зерневых сельгаскультур заняты вопытны механізатар Анатоль Сцяпанавіч Якімовіч
На сяўбе азімых зерневых сельгаскультур заняты вопытны механізатар Анатоль Сцяпанавіч Якімовіч

На сённяшні дзень у СВК “Агра-Дзеткавічы”, як патлумачыла галоўны аграном гаспадаркі Т.А.Хоміч, поўнасцю пасеяны азімы ячмень і пшаніца пад ураджай будучага года. Менавіта гэтыя сельгаскультуры ў час нядаўняй уборкі  далі найвышэйшыя намалоты. Усяго ж у кааператыве было сабрана 3500 тон збожжа пры ўраджайнасці больш 44 цэнтнераў з гектара, хаця той жа ячмень на асобных участках, па словах Таццяны Аляксееўны, даваў пад 60 цэнтнераў з гектара. І вялікая заслуга ў гэтым належыць  механізатарам, якія працавалі на ўнясенні ўгнаенняў,  падрыхтоўцы глебы, якія сыпалі зерне ў раллю і даглядалі пасевы. Вось і Анатоль Сцяпанавіч Якімовіч зараз штодзённа заняты на сяўбе азімых, і пры яго непасрэдным удзеле ў гаспадарцы ўжо засеяна амаль палова азімага кліна збожжавых сельгаскультур.

Актыўна вядуцца работы і па перазалужэнню пашавых угоддзяў. Літаральна за вёскай Дзеткавічы, побач з тутэйшым жывёлагадоўчым комплексам, гэтай справай займаўся  механізатар Іван Фёдаравіч Бандарук. “Раней на тутэйшым полі пасеялі жыта з сурэпіцай, цяпер падсеем травяную сумесь, а па вясне скосім і будзем мець свежы зялёны корм для грамадскай жывёлы. А потым трава падрасце і сюды, бліз фермы,  можна будзе выганяць статак на пашу”, — дзеліцца сваімі разважаннямі  Таццяна Аляксееўна.

Паралельна з гэтымі ў кааператыве вядуцца і іншыя сезонныя работы. Жніво зерневых завершана, але камбайны працягваюць выходзіць у поле для ўборкі кукурузы, грэчкі і іншых сельгаскультур. У дзень нашага прыезду ў “Агра-Дзеткавічах” малацілі канюшыну на насенне, і  галоўны аграном гаспадаркі Т.А.Хоміч  ужо спланавала, што будзе расці на гэтым участку ў наступным годзе.

У спрадвечных сялянскіх клопатах усё зноўку вяртаецца на кругі свая…

Галіна ШАФРАН

Фота аўтара

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

В Дрогичинском районе поздравили ветеранов войны и вручили выплаты ко Дню Победы

Сегодня с наступающим праздником Победы поздравляли ветеранов, проживающих в...

В Дрогичине выбрали «Мисс Малютку»

Вчера, 25 апреля, в городском Доме культуры в очередной...

В Дрогичинском РОВД вручили награды ликвидаторам последствий аварии на Чернобыльской АЭС

В районном отделе внутренних дел состоялось памятное мероприятие, приуроченное...