spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

Ушанавалі сельскіх працаўнікоў

Дата:

“Шчырае дзякуй за працу, за хлеб!”— гэтыя словы, напісаныя над уваходам у гарадскі Дом культуры, сталі лейтматывам  урачыстасці, што ладзілася ў пятніцу. З усіх куточкаў Драгічыншчыны на святкаванне Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК з’ехаліся ў райцэнтр аграрыі.

 У выкананні народнага хора “Жывіца” гучыць “Прывітальная”. З глыбіні сцэны паяўляецца дзяўчына ў нацыянальным уборы. На тканым ручніку яна беражліва нясе залаты, быццам сонца, каравай. З удзячнасцю і пашанай дзяўчына перадае гэты сімвал жыцця і сялянскай працы старшыні райвыканкама Юрыю Дзядзюку. Юрый Васільевіч схіляецца ў паклоне і цалуе хлеб.

Начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Аляксандр Міхайлавіч Каляда ўручае Падзяку міністра старшыні СВК "Імянінскі" Уладзіміру Аляксандравічу Сухарэвічу
Начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Аляксандр Міхайлавіч Каляда ўручае Падзяку міністра старшыні СВК “Імянінскі” Уладзіміру Аляксандравічу Сухарэвічу

–Зямля – гэта найвышэйшая каштоўнасць любой дзяржавы. Руплівыя  адносіны да выкарыстання зямельных рэсурсаў з’яўляюцца залогам працвітання нацыі. А ў наш час для любой дзяржавы гэта пытанне эканамічнай і харчовай бяспекі, – працытаваў кіраўнік раённай “вертыкалі” словы Прэзідэнта. Юрый Васільевіч прааналізаваў, які ж уклад у справу харчовай бяспекі насельніцтва ўнеслі сёлета сельскія працаўнікі нашага раёна, назваў гаспадаркі, якія нават у неспрыяльных умовах надвор’я здолелі атрымаць добры ўраджай тых ці іншых культур, прозвішчы лепшых аператараў машыннага даення, жывёлаводаў, механізатараў, спецыялістаў, кіраўнікоў, а таксама акрэсліў задачы на будучае.

Вялікую групу сялян узнагародзіў начальнік райсельгасхарчу Сяргей Мікалаевіч Пачко
Вялікую групу сялян узнагародзіў начальнік райсельгасхарчу Сяргей Мікалаевіч Пачко

Найчасцей упаміналіся СВК “Імянінскі” і “Асавецкі”, якія адзіныя на фоне агульнараённага зніжэння вытворчасці сельгаспрадукцыі да ўзроўню мінулага года на 32 мільярды рублёў, спрацавалі з “плюсам”.

–Надвор’е выпрабоўвала кіраўнікоў, спецыялістаў і працаўнікоў палёў на моц сялянскага характару, на ўменне аператыўна ўдасканальваць як арганізацыйныя падыходы, так і тэхналагічныя працэсы. Поспеху дабіліся тыя, хто цаніў кожную мінуту і працаваў не пакладаючы рук, – падкрэсліў Юрый Дзядзюк. – Валаўтваральнымі па вытворчасці зерня сталі СВК “Імянінскі”, ААТ “Драгічынскі камбікормавы завод”, СВК “Асавецкі” і “Аляксеевічы-Агра”, ААТ Драгічынскі райаграсэрвіс”. Нават сёлета, у няпростых умовах надвор’я, у СВК “Радавецкі” здолелі атрымаць высокую прадуктыўнасць рапсавага поля – 33 цэнтнеры. Кожны гектар даў гаспадарцы каля 600 тысяч рублёў прыбытку. За дасягнутыя вынікі ў вытворчасці цукровых буракоў добрых слоў заслугоўваюць працоўныя калектывы СВК “Імянінскі”, “Аляксеевічы-Агра”, “Асавецкі”. 1,5 мільярда рублёў прыбытку гаспадаркамі сёлета атрымана ад рэалізацыі бульбы. Менавіта “другі хлеб” восенню падтрымаў эканоміку СВК “Імянінскі” і племзавода “Заказельскі”, папоўніўшы іх казну адпаведна больш чым на чатыры і два з палавінаю мільярды рублёў. За апошнія гады значна павялічыліся аб’ёмы і якасць травяных кармоў. Так, сёлета іх нарыхтавана на 5 тысяч тон кармавых адзінак больш мінулагодняга. Лідарамі тут з’яўляюцца СВК “Імянінскі”, “Асавецкі”, ААТ “Драгічынскі райаграсэрвіс”.

Падзяку старшыні СВК "Асавецкі" Станіславу Іосіфавічу Цынкусу выказаў і дырэктар філіяла "Драгічынскі раённы аграпрамысловы саюз" Міхаіл Мікалаевіч Шульжык
Падзяку старшыні СВК “Асавецкі” Станіславу Іосіфавічу Цынкусу выказаў і дырэктар філіяла “Драгічынскі раённы аграпрамысловы саюз” Міхаіл Мікалаевіч Шульжык

Услед за Юрыем Васільевічам на сцэну выйдзе начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Брэсцкага аблвыканкама Аляксандр Каляда, які ўручыць старшыні СВК “Імянінскі” Уладзіміру Сухарэвічу Падзяку міністра сельскай гаспадаркі і харчавання, а кіраўніку “СВК “Асавецкі” Станіславу Цынкусу – Ганаровы дыплом за перамогу ў абласным спаборніцтве за найвышэйшыя вынікі па рэалізацыі малака.

І калі ў раслінаводстве лідарскія пазіцыі за імянінскімі земляробамі, дык у галіне жывёлагадоўлі  няма роўных асавецкім працаўнікам ферм. Звыш шасці тысяч кілаграмаў малака, большасць з якога класа “экстра”, атрымалі ў разліку на адну карову за дзесяць месяцаў тутэйшыя аператары машыннага даення. Некаторыя жанчыны,  напрыклад, Руслана Шахно, падымаліся на сцэну для ўзнагароджвання неаднаразова.

Шмат сялян атрымалі з нагоды свайго прафесійнага свята граматы, дыпломы, падзякі,  грашовыя прэміі і падарункі. Шмат удзячных слоў ім выказалі начальнік райсельгасхарчу Сяргей Пачко, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ганна Верамейчык, старшыня райкама прафсаюза работнікаў агра- прамысловага комплексу Святлана Барташ і іншыя.

Цудоўную канцэртную праграму аграрыям падарылі работнікі культуры. Наўрад ці маглі б з імі пасапернічаць сталічныя зоркі! Стоячы апладзіравала зала на развітанне сама- дзейным артыстам. А дзяўчаты ў нацыянальным адзенні тым часам раздавалі віноўнікам урачыстасці яблыкі, як сімвал пладавітасці, працягу жыцця і здзяйснення жаданняў.

Ніна Ткачук

Фота Івана ЛЯОНЧЫКА

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

22 апреля свой профессиональный праздник отметили судебные эксперты

Профессия эксперта благодаря современному кинематографу овеяна духом романтики не...

Лукашенко избран председателем Всебелорусского народного собрания

Президент Беларуси Александр Лукашенко избран председателем VII Всебелорусского народного...

Александр Лукашенко дал наказ делегатам ВНС: надеюсь, что когда нас не станет, вы удержите страну

Президент Беларуси Александр Лукашенко, который выдвинут на пост председателя VII...