Дарагія сябры! Віншуем вас з надыходзячымі Калядамі і Новым годам!
Жадаем вам дабрабыту, шчасця і здароўя! Няхай усе нягоды застануцца ў мінулым, а Новы год прынясе толькі яркія прыемныя падзеі!
Верце ў цуды, – і агні Калядных свечак сагрэюць вашыя душу і сэрца, а дом напоўніцца чараўніцтвам!