У Драгічыне адбыліся ўрачыстасці, прысвечаныя Дню Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба

Дата:

10 мая адбылася ўрачыстасць, прысвечаная Дню Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь. У святочным мерапрыемстве, што ладзілася на гарадской плошчы, прынялі ўдзел кіраўніцтва раёна, на чале са старшынёй райвыканкама Юрыем Дзядзюком, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў, вучнёўскай моладзі.

Са словамі віншаванняў да прысутных звярнуліся старшыня раённага Савета дэпутатаў Святлана Барташ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Юрый Дарагакупец, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Васіль Нагурны.

Права падняць дзяржаўны сцяг было нададзена маладым грамадзянам раёна з ліку лепшых навучэнцаў Станіславу Ляхоўчыку і Лізавеце Калабінай, а таксама ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Сяргею Яўсеевічу Лапе.

 Да ўдзельнікаў святочнага мерапрыемства звяртаецца старшыня райсавета С.У.Барташ
Да ўдзельнікаў святочнага мерапрыемства звяртаецца старшыня райсавета С.У.Барташ

Государственный флаг и гербГосударственный флаг и гербГосударственный флаг и гербГосударственный флаг и гербГосударственный флаг и герб

Генадзь ДЗЕЮН

Фота Івана ЛЯОНЧЫКА

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

В Дрогичинском районе горела сельскохозяйственная машина

2 мая в 13-36 спасателям поступило сообщение о загорании...

Верность делу длиною в полвека

Совсем недавно мне пришлось услышать такую фразу: «Человек должен...

Звездный час Александра Протасевича

Несмотря на то, что продукция совместного предприятия «Фрост и К» ООО известна...