spot_img

Хомск адзначыў сваё 460-годдзе

Дата:

Гэтага не праверыш, а ў летапісных дакументах сустракаюцца розныя звесткі аб узнікненні мястэчка Хомск. Прынамсі, населены пункт з такой назвай згадваецца ў 1552 годзе, што і стала падставай для таго, каб у мінулую нядзелю жыхары Хомска ўрачыста і дружна адсвяткавалі свой агульны 460-гадовы юбілей. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі тутэйшы сельвыканкам на чале з У.А.Пацеюком і калектыў вясковага Дома культуры з мастацкім кіраўніком І.М.Красоўскім, а асноўную матэрыяльную падтрымку ў яго правядзенні аказаў Дра гічынскі камбікормавы завод, у склад якога ўваходзіць Хомскі сельскагаспадарчы ўчастак. Гэта прадпрыемства, якое ўзначальвае П.А.Дзеркач, выдзеліла прызы ў выглядзе зерня, сена, саломы і іншай запатрабаванай вяскоўцамі прадукцыі, якія з азартам былі разыграны ў латарэю напярэдадні канцэртна- віншавальнай праграмы. Шчаслівымі ўладальнікамі асноўнай каштоўнасці ў выглядзе жывога парасяці стала шматдзетная маладая сям’я Віталія і Любові Янушчыкаў з дзецьмі Янай, Яраславам і Дзянісам, якія прыехалі ў Хомск наведаць сваіх родных – Святлану Міхайлаўну і Віктара Антонавіча Янушчыкаў. У іх, у бацькоў, як адзначыла сямейная пара, і застанецца гэты неспадзяваны, але прыемны набытак.

Хомск 460 лет

Далейшае мерапрыемства ў многім адлюстравала не толькі традыцыйныя захапленні ў выглядзе разнастайных народных рамёстваў, але і сённяшні лад жыцця и побыт вяскоўцаў. У святочным сцэнарыі былі ўпамянуты многія: і самая старэйшая з тутэйшых жыхарак, 89-гадовая Алена Васільеўна Аніська, і самы юны вясковец, 11-месячны Аляксей Казачок. Асобная пашана была нададзена ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, у ліку якіх на свяце прысутнічалі Мікалай Якаўлевіч Галах і Павел Данілавіч Макарэвіч.

Акрамя музычнага прывітання, смачныя прадуктовыя падарункі для іх падрыхтавалі прадпрыемствы «Фрост і К» і «Мірон», што размешчаны і працуюць на тэрыторыі Хомска.

Адметна, што М.Я.Галах, які ў час вайны бачыў і перажыў жудасную расправу акупантаў над сваімі блізкімі і аднавяскоўцамі, цудам уцалеў, ваяваў у партызанах і на фронце і цяпер з’яўляецца жывой легендай тутэйшых мясцін, быў адзначаны і ў ліку сямейных доўгажыхароў: разам з жонкай, Таццянай Паўлаўнай, яны пражылі ў шлюбе 65 гадоў. І за гэтулькі часу Мікалай Якаўлевіч дайшоў да ўласнага разумення асноў сямейнай згоды: «Трэба вучыцца дараваць і ў любой сітуацыі шукаць прымірэння».

Пасля вайны ветэран больш за 40 гадоў працаваў у сельскай гаспадарцы, і за сваю адданасць роднай зямлі, вёсцы і спрадвечнаму сялянскаму ўкладу ён атрымаў заахвочванне ад Драгічынскага камбікормавага завода.

Хомск 460 летАкрамя таго, намеснік дырэктара прадпрыемства па сацыяльных пытаннях і ідэалогіі С.С.Касмянчук перадала грашовыя прэміі шматдзетным сем’ям руплівых працаўнікоў Хомскага сельскагаспадарчага ўчастка, у ліку якіх былі Святлана Ула- дзіміраўна і Сяргей Васільевіч Голік, Наталля Алегаўна і Юрый Уладзіміравіч Лысун, Любоў Пятроўна і Мікалай Іванавіч Міцэвіч.

На юбілейным свяце былі агучаны і вынікі вясковага конкурсу на лепшае падвор’е. Для атрымання заслужаных прызоў на сцэну былі выкліканы сем’і старанных сельскіх гаспадароў: Івана Мікалаевіча і Алесі Міхайлаўны Мечнік, Аляксандра Мікалаевіча і Ніны Іванаўны Літоўчык, Сяргея Сяргеевіча і Алены Міхайлаўны Крук, Сяргея Сцяпанавіча і Алы Сцяпанаўны Плюшчэня, Аляксандра Уладзіміравіча і Алены Паўлаўны Губарэвіч.

Відавочна, што хомская зямля багата яркімі самабытнымі талентамі. Гэта засведчыла выстава малюнкаў выпускнікоў вясковага філіяла школы мастацтваў і цудоўны канцэрт мастацкай самадзейнасці, падрыхтаваны пад кіраўніцтвам І.М.Красоўскага, які не толькі сам складае добрыя вершы і песні, але і ўмее заахвоціць і натхніць на творчасць як дзяцей, так і дарослых. З замілаваннем слухалі прысутныя выступленні малодшых школьнікаў Ксеніі Елец, Анастасіі Рыбак, Крысціны Ігнатчык, Анастасіі Казека, Уладзіслава Хведанцэвіча, Андрэя Шыкулы і Дзімы Елеца. Шчыра апладзіравалі вяскоўцы і выканаўчаму таленту больш сталых тутэйшых самадзейных артыстаў: Івана Валковіча, Дзмітрыя Зіновіча, Людмілы Галавач, Андрэя Страпка, Улады До- мінай, Алены Шыкула, Яны Амельянчык і іншых. Павіншаваць і ўзняць настрой сваім суседзям прыехалі таксама аматары песні з Завершскага і Мікіцкага Дома фальклору.

Святочныя ўрачыстасці ў Хомску доўжыліся каля трох гадзін. А прысутным здалося, што гэты час праляцеў, як імгненне…

Галіна ШАФРАН

Фота аўтара

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Освобождение Беларуси. 80 лет назад, 23 июня 1944 года началась операция “Багратион”

Подготовка Белорусской наступательной операции началась весной 1944 года. Исходя...

Делегация Правительства Пензенской области посетила Дрогичинских район

Знакомство с Дрогичинщиной началось с экскурсии по усыпальнице рода...

В Дрогичине состоялся митинг-реквием «День памяти и скорби»

Сегодня, 22 июня, в День всенародной памяти жертв Великой...

В Хомском сельсовете освящен новый поклонный крест

В канун великого православного праздника Святой Троицы (Пятидесятницы) в...