… ЯК МАРЫ НАШАГА ДЗЯЦІНСТВА

Дата:

Кожная пара года мае свае прыемные і незабыўныя адметнасці. Але ж з асаблівай нецярплівасцю я чакаю лета і школьных канікулаў, калі можна хадзіць па грыбы і ягады, дапамагаць бацькам у полі і на сенакосе. А яшчэ мне падабаюцца ясныя, летнія дні, калі выпадае чарга пасвіць свойскіх кароў. Пакуль жывёла мірна скубе траву, я люблю назіраць за белагрывымі воблачкамі на небе, якія адрозніваюцца паміж сабой і формамі, і памерам, і колерам. Яны плывуць над намі бесперапынна, без аглядкі, і хочацца пракрычаць ім услед “Куды ж вы спяшаецеся? Вазьміце і мяне з сабою!”. Бо нам заўжды здаецца, што дзесьці там, далёка, і ёсць неспазнаны рай, які вабіць сваёй таямнічасцю і невядомасцю.
Але воблачкі, не звяртаючы на нас увагі, плывуць далей. Яны здаюцца нам лёгкімі і зусім бесклапотнымі.
Мы і не заўважаем, як на небе з’яўляецца хмурынка. Дзьме вецер, які з часам мацнее. Светлыя, белагрывыя воблачкі на небе саступаюць месца да вусцішнасці чорным, збэрсаным ветрам хмарам. Яны нізка паўзуць над намі, звісаючы амаль да зямлі, і ўрэшце рэшт праліваюцца моцным, але цёплым дажджом.
Такое ўзрушэнне прыроды працягваецца нядоўга. Хутка з-за хмар выглянула сонейка, неба паднялося вышэй і пачало праясняцца. Зноў па небе паплылі светлыя, як нашы дзіцячыя мары, воблачкі, і мы радасна махалі рукамі ім услед.
Алеся ГРЭЧКА,
вучаніца Завершскай БШ.

Предыдущая статья
Следующая статья

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Сотрудница магазина в Дрогичине систематически присваивала денежные средства

Оперативники УБЭП УВД Брестчины выявили факт систематического присвоения денежных...

В Дрогичине прошла акция “Споем гимн вместе”

На центральной площади города вечером состоялся праздничный концерт "Ганаруся...

Дрогичинщина отмечает День Независимости (ФОТОРЕПОРТАЖ)

В городском сквере состоялся митинг-реквием "Мы помним и гордимся",...

Лукашенко: для большинства белорусов День Независимости означает мир

День Независимости для большинства жителей Беларуси означает мир. Об...