spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

72-АЯ ГАДАВІНА ЎЗ’ЯДНАННЯ БЕЛАРУСІ

Дата:

Як сведчыць энцыклапедыя, Заходняя Беларусь, частка тэрыторыі Беларусі, у выніку савецка-польскай вайны  1920 года была захоплена Польшай і паводле Рыжскага мірнага дагавора пэўны час знаходзілася ў яе складзе. Польскія ўлады праводзілі палітыку прымусовай паланізацыі і асіміляцыі беларусаў, не дазвалялі карыстацца роднай мовай, абмяжоўвалі прыём дзяцей з беларускіх школ у ВНУ і называлі нашу тэрыторыю “крэсы ўсходнія” (усходнія ўскраіны). Далёка не ўсе з тутэйшых жыхароў жадалі мірыцца з такім становішчам.
У Заходняй Беларусі, да якой належыў  і наш, Драгічынскі край, пасля яе далучэння да Польшы вялася рэвалюцыйная і нацыянальна-вызваленчая  барацьба, якую падтрымліваў урад БССР. Але магчымасць уз’яднання беларускага народа была рэалізавана з пачаткам другой сусветнай вайны, у верасні 1939 года, калі Польшча  ў выніку нападу на яе фашысцкай Германіі пацярпела паражэнне, а польскі ўрад пакінуў краіну. У тых умовах па загаду савецкага кіраўніцтва Чырвоная Армія перайшла савецка-польскую мяжу і заняла тэрыторыюЗаходняй Украіны, Заходняй Беларусі, а таксама горад Вільню і Віленскі край.
У многіх населеных пунктах Драгічыншчыны, у тым ліку –і ў ваколіцы Антопаля —  існавалі падпольныя групы пры-хільнікаў савецкай улады, якія рыхтаваліся да прыходу Чырвонай Арміі і з нецярплівасцю чакалі яе. Напярэдадні гэтых  падзей атрад тутэйшых паўстанцаў, у складзе якога былі трое братоў Марушка, а таксама Воласаў і Загрэба, недалёка ад чыгуначнага пераезду ў Вульцы Антопальскай зрабілі засаду і спрабавалі раз-зброіць калону з 30 польскіх салдат і афіцэраў. Але сілы былі няроўныя, і паўстанцы загінулі.
А неўзабаве ўбок пасёлка  рушылі чырвонаармейцы, якія таксама сустрэлі супраціўленне з боку белапольскіх акупантаў. Першым у Антопаль уварваўся савецкі танк. Па сведчанню відавочцаў, у час руху ў яго заклініла гусеніцу, і ён вымушаны быў спыніцца. Савецкі танк быў абліты бензінам і разам з людзьмі спалены белапалякамі. У ім па-геройску загінулі  чацвёра савецкіх танкістаў…
З прыходам чырвонаармейцаў  салдаты-танкісты  разам з загінуўшымі антопальскімі паўстанцамі з належнымі ўшанаваннямі былі пахаваны ў брацкай магіле. Вось іх імёны (даюцца ў рускай транскрыпцыі, як яны  і пазначаны на абеліску):
Барановский М.Ф., рядовой, танкист;
Волосов Ф.Д., повстанец;
Ефимов И.В., рядовой, танкист;
Загреба А.А., повстанец;
Марушко А.А.,  повстанец;
Марушко А.А., повстанец;
Марушко С.А., повстанец;
Мукин В.Ф., рядовой, танкист;
Толстопятов А.П., рядовой, танкист.
Пазней на месцы тых падзей у Антопалі быў устаноўлены помнік, а цэнтральная плошча пасёлка атрымала назву Чырвоных Танкістаў. Ёсць у пасёлку і вуліца 17 Верасня…
У 70-ыя гады ў выніку актыўнай следапыцкай работы, якую разам са сваімі педагогамі Т. І.Чатырбок і  Г. В. Скакавец праводзілі гурткоўцы тутэйшага Дома піянераў, былі знойдзены некаторыя з родзічаў загінуўшых танкістаў. Як узгадвае сёння Тамара Іванаўна, наведаць магілу сваіх блізкіх у свой час прыязджаў брат Яфімава са Смаленска, а таксама сястра Талстапятава, якая жыла ў Пензе.
Зараз шэфства над абеліскам вядуць тутэйшыя школьнікі. Да яго ўскладаюць кветкі, тут праводзяцца ўрачыстыя мерапрыемствы. Па меркаванню многіх нашых суайчыннікаў, гэты дзень – 17 верасня 1939 года – стаў сапраўды адметным актам гістарычнай справядлівасці, калі Беларусі была вернута яе тэрытарыяльная непадзельнасць, а беларусам – права звацца адной нацыяй, адным народам.
Галіна ВІКТАРАВА

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

22 апреля свой профессиональный праздник отметили судебные эксперты

Профессия эксперта благодаря современному кинематографу овеяна духом романтики не...

Лукашенко избран председателем Всебелорусского народного собрания

Президент Беларуси Александр Лукашенко избран председателем VII Всебелорусского народного...

Александр Лукашенко дал наказ делегатам ВНС: надеюсь, что когда нас не станет, вы удержите страну

Президент Беларуси Александр Лукашенко, который выдвинут на пост председателя VII...