spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

Аб чым пісала наша газета ў розныя гады

Дата:

28 кастрычнiка спаўняецца 75 год з дня выхаду ў свет першага нумара «раёнкi». Напярэдаднi гэтай даты прапануем нашым чытачам узгадаць, аб чым пiсала газета ў розныя гады.

“Сёлета члены арцелі імя Суворава правялі чатыры нядзельнікі па нарыхтоўцы моху. Яго хапіла, каб уцяпліць на зіму ўсе 99 буртоў бульбы… У выніку калгас сэканоміў каля 100 тон  саломы, якая будзе выкарыстана на корм жывёле.”

“Запаветы Леніна”, № 126, 30 снежня 1963 г.

“У сельскагаспадарчай арцелі “Новы шлях” арганізавалі выпуск мясцовых будаўнічых матэрыялаў. Звяно з 4 чалавек, якое ўзначальвае Ціхан Ціханавіч Васілеўскі штодзённа вырабляе 600 штук чарапіцы. Пад кіраўніцтвам Пятра Фаміча Крывецкага наладжан выраб цэментных кольцаў для калодзежаў. 15-20 цэментных слупоў кожны дзень вырабляе Мікалай Пятровіч Лукашчык”.

“Запаветы Леніна”, № 70, 12 чэрвеня 1965 г.

“27 сакавіка ў кінатэатры райцэнтра адбыўся злёт маладых працаўнікоў сельскай гаспадаркі раёна, на якім прысутнічала каля 400 чалавек механізатараў, жывёлаводаў і паляводаў… Вялікай групе ўдзельнікаў мерапрыемства былі ўручаны Ганаровыя граматы абласнога і раённага камітэтаў камсамола, а таксама каштоўныя падарункі”.

“Запаветы Леніна”, № 38, 29 сакавіка 1966 г.

“Днямі адбыўся сход камуністаў Папінскай сярэдняй школы. На ім, згодна рашэння бюро райкома КПБ, арганізацыйна аформлена ўтварэнне пярвічнай партарганізацыі. Яе сакратаром абран А. І. Цвірко.

У час сёлетняй справаздачна-выбарнай кампаніі пярвічныя партарганізацыі створаны таксама ў Асавецкай, Пярковіцкай, Хомскай сярэдніх школах. І цяпер у сістэме народнай асветы раёна працуюць каля 170 камуністаў”.

“Запаветы Леніна”, № 147, 30 лістапада 1974 г.

“З кожным годам расце дабрабыт працоўных Драгічыншчыны. Аб гэтым сведчаць наступныя лічбы.

За гады 9-й пяцігодкі гандлёвымі кропкамі райспажыўсаюза насельніцтву рэалізавана 2911 халадзільнікаў, 3185 пральных машын, 873 матацыклы, 3171 тэлевізар, 747  швейных машын, звыш 22 тыс. гадзіннікаў, а за апошнія 2,5 гады – 219 легкавых аўтамашын.

Калі ў 1970 годзе ўкладчыкамі ашчадных кас з’яўлялася 12689 чалавек, дык цяпер – 22100. Сума ўкладаў узрасла з 7 мільёнаў 590 тысяч да 18 мільёнаў 180 тысяч рублёў.”

“Запаветы Леніна”, №131, 1 лістапада 1975 г.

“Яшчэ адзін адміністрацыйны будынак упрыгожыў Драгічын. Нядаўна зда- дзена ў эксплуатацыю памяшканне раённай інфармацыйна-вылічальнай станцыі.

Будаўнікі ПМК-97, якія ўзводзілі аб’ект, паклапаціліся, каб стварыць служачым інфармацыйна-вылічальнай станцыі ўсе ўмовы для плённай работы”.

“Запаветы Леніна”, № 23, 18 лютага 1984 г.

“Днямі на Драгічыншчыне пабывала інфармацыйна-прапагандысцкая група Брэсцкага аблвыканкама на чале з намеснікам старшыні аблвыканкама В. М. Захарчанкам, члены якой сустрэліся з працоўнымі калектывамі камбікормавага, трактарарамонтнага заводаў і райаграпрамтэхнікі. Мясцовыя рабочыя і служачыя мелі магчымасць даведацца аб становішчы ў рэспубліцы і ў вобласці.

На гэтай сустрэчы прысутнічалі і прадстаўнікі вядучых раённых служб і ведамстваў.”

“Драгічынскі веснік, № 23, 25 сакавіка 1998 г.”

“13 калгасаў раёна на сённяшні дзень не здолелі выплаціць заработную плату за ліпень. У калгасах імя Суворава, імя Карла Маркса і “Чырвоны партызан” людзі не атрымалі яшчэ і чэрвеньскі заробак. Найбольш складаная сітуацыя ў “Чырвоным партызане”: грошай няма і ўзяць іх няма адкуль.”

“Драгічынскі веснік”, № 78, 6 кастрычніка 1999 г.

“За 7 месяцаў бягучага года ў нашым раёне здадзена ў эксплуатацыю 78 кватэр агульнай плошчай 8305 квадратных метраў, што склала 72,8 працэнта да гадавога задання.

З апярэджаннем графіка, зацверджанага аблвыканкамам, вядзецца будаўніцтва жылых дамоў за кошт крэдытных сродкаў у гаспадарках раёна. З пачатку года будаўнічыя арганізацыі ўвялі ў эксплуатацыю ў сельскай мясцовасці 1710 квадратных метраў агульнай плошчы жылля, што склала 76,2 працэнта да гадавога задання”.

“Драгічынскі веснік”, № 69, 11 жніўня 2001 г.

“Зусім нядаўна былі абвешчаны вынікі рэспубліканскага конкурсу-агляду сярод прадпрыемстваў спажыўкааперацыі. У ліку 13 пераможцаў былі названы і дзве гандлёвыя кропкі нашага горада – прадмагі “Прамень” і “Явар”. Прычым у такім прэстыжным конкурсе яны сталі адзінымі лідарамі – на ўсю Брэсцкую вобласць”.

“Драгічынскі веснік”, № 51, 2 ліпеня 2002 г.

«Свершилось то, к чему готовились и чего ожидали: в пятницу, 27 мая, в Дрогичинском районе, в частности, на базе племзавода «Закозельский» прошел республиканский семинар по вопросам возрождения деревни, в котором принял участие Президент Республики Беларусь А.Г. Лукашенко. И это – знаменательное событие не только в государственном масштабе, поскольку на примере конкретных населенных пунктов обсуждалась программа улучшения жизни сельских тружеников, от которых зависит продовольственная безопасность страны. Это – памятный день в жизни многих жителей Дрогичинщины, которым удалось встретиться и даже пообщаться с Президентом. Ведь разговор с главой государства случается не каждый день, а потому для некоторых наших земляков он будет помниться на всю оставшуюся жизнь».

“Драгічынскі веснік”, № 45, 4 чэрвеня 2005 г.

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

22 апреля свой профессиональный праздник отметили судебные эксперты

Профессия эксперта благодаря современному кинематографу овеяна духом романтики не...

Лукашенко избран председателем Всебелорусского народного собрания

Президент Беларуси Александр Лукашенко избран председателем VII Всебелорусского народного...

Александр Лукашенко дал наказ делегатам ВНС: надеюсь, что когда нас не станет, вы удержите страну

Президент Беларуси Александр Лукашенко, который выдвинут на пост председателя VII...