БЯЗЛІТАСНАЯ ПОМСТА

Дата:

Слаўны баявы шлях прайшоў партызанскі атрад імя Шыша, якім камандаваў Мікалай Міхайлавіч Папоў. Баі ля Галіка, Опаля, Хатыніч, Лахвы, Святой Волі, Дубавой, Осаўцаў, Беліна, Любяшова, Закозеля, 42-дзённая абарона Дняпроўска-Бугскага канала – вось далёка няпоўны пералік удала праведзеных атрадам баявых аперацый па разгрому фашысцкіх гарнізонаў.
Шмат гераічных спраў здзейснілі народныя мсціўцы. Дзесяткі тысяч людзей яны выратавалі ад фашысцкага рабства, пусцілі пад адхон 76 варожых эшалонаў, вывелі са строю 24 аўтамашыны і 11 бронетранспарцёраў, разбурылі больш як 50 кіламетраў чыгуначнага палатна, 43 кіламетры тэлефонна-тэлеграфнай сувязі, падарвалі 141 мост на чыгуначных і шасэйных дарогах і г.д.
Асаблівую мужнасць у барацьбе з фашысцкімі акупантамі праявілі Павел Сянчук, Аляксандр Цёмкін, Мікалай Удодаў, Аляксандр Арцёменка, Андрэй Угляніца, Васіль Боцвін, Мікалай Карчагін і многія іншыя. Побач з імі адчайна змагаліся з ворагам іх баявыя сяброўкі Любоў Літвінчук, Соф’я Удодава, Антаніна Цёмкіна, Марыя Папова, Хрысціна Сікірская, Марыя Страпка, стойка пераносячы ўсе цяжкасці, трывогі і нягоды ваеннага ліхалецця.
А ўсё пачыналася так.
…У студзені 1942 года група партызан з пяці чалавек на чале з намеснікам камісара па камсамолу, які пазней стаў першым сакратаром Драгічынскага падпольнага райкама камсамола, Ва-сілём Ціхаміравым прабіралася па замерзламу балоту ў напрамку вёскі Ілаўск былога Антопальскага раёна. На адным з хутароў вырашылі крыху адпачыць і абагрэцца, каб потым хутка пераадолець астатнюю адлегласць і апынуцца на месцы прызначэння.
Пастукалі ў дзверы адзінокай хаты. Цішыня. Праз заінелыя шыбы акна нічога не было відаць. Прыслухаліся. У хаце ўпаўголаса хтосьці размаўляў. Вырашылі дзейнічаць. Першым парог пераступіў Іван Іванцоў, за ім астатнія. У доме былі двое мужчын і дзяўчына. Па паводзінах незнаёмцаў, вопратцы і зброі яны зразумелі, што перад імі партызаны. Завязалася гутарка.
Аказалася, што чырвонаармейцы Пётр Сцяпанаў і Барыс Рэпін трапілі ў акружэнне і ледзь вырваліся з яго. Першы з іх быў паранены і яго лячыла Вера Хількевіч. Другі – жыў на суседнім хутары і прыйшоў праведаць таварыша. Яны з радасцю прынялі прапанову партызан стаць народнымі мсціўцамі.
Пётр Сцяпанаў і Барыс Рэпін былі адважнымі разведчыкамі. Яны заўсёды своечасова выконвалі складаныя і адказныя задачы, якія перад імі ставіла камандаванне атрада. Толькі вельмі шкада, што яны не дажылі да перамогі над ворагам, загінулі смерцю герояў.
У канцы красавіка 1943 года партызанскі атрад імя Шыша штодзённа вёў жорсткія баі са спецыяльна падрыхтаванымі да барацьбы з народнымі мсціўцамі карнікамі. Паміж вёскамі Багданаўка і Малая Плотніца Лунінецкага раёна Пётр Сцяпанаў і Барыс Рэпін з групай разведчыкаў трапілі ў засаду.
Бой давялося весці з пераўзыходзячымі сіламі ворага. Сцяпанаў, ацаніўшы абстаноўку, загадаў Рэпіну і астатнім разведчыкам непрыкметна адысці і дабрацца да свайго атрада, каб перадаць здабытыя весткі.
Доўга працягваўся той няроўны бой. Карнікі ўсё бліжэй і бліжэй падпаўзалі да адважнага разведчыка, які кароткімі, але трапнымі чэргамі біў па ворагу. Ён мяняў пазіцыі, кідаў у фашыстаў і паліцэйскіх гранаты.
Раптам аўтамат змоўк: у трох дысках не засталося ніводнага патрона. Сцяпанаў дастаў пісталет. Ён ужо быў двойчы паранены. Ворагі прапаноўвалі яму здацца ў палон, але адважны разведчык працягваў адстрэльвацца, а апошні патрон пакінуў для сябе. Яго жыццё каштавала жыцця 60 фашыстаў і паліцэйскіх.
Пасля пераможнага бою партызаны пахавалі свайго гераічнага сябра на могілках ля вёскі Белае возера.
Пасля гэтага трагічнага здарэння Барыс Рэпін прайшоў курсы мінёраў. У далейшым ён часта ўзрываў масты, пускаў пад адхон эшалоны з жывой сілай і тэхнікай ворага. Але, на жаль, з аднаго баявога задання не вярнуўся.
У кастрычніку 1943 года на шашы Брэст-Мінск ля горада Бярозы Барыс Рэпін з групай партызан падарваў некалькі варожых машын. Заставалася яшчэ адна міна.
Па данясенню разведкі вось-вось на шашы зноў павінны былі паявіцца грузавыя і легкавыя машыны праціўніка. Партызаны пачалі рыхтаваць яму для міны, але цвёрдая зямля не паддавалася і яны не паспелі ажыццявіць задуманае – з-за павароту паказаліся варожыя машыны з салдатамі і афіцэрамі.
Рэпін аддаў свой аўтамат баявым сябрам і загадаў ім бегчы ў бок лесу, да якога было метраў 200. Сам застаўся на месцы. Калі да першай машыны засталося некалькі метраў, Барыс кінуў насустрач ёй міну.
Адбыўся моцны выбух, які скалануў паветра. Першая машына ўздыбілася, другая з разгону наляцела на яе і перакулілася. Гітлераўцы адкрылі страляніну, іх жа кулі траплялі ў сваіх.
Тады былі знішчаны дзве аўтамашыны і восем варожых салдат і афіцэраў. Загінуў і Барыс Рэпін, які нарадзіўся і вырас у вёсцы Вялікія Сурэты Кіраўскай вобласці.
Астатнія разведчыкі вярнуліся ў свой атрад і працягвалі нялёгкую баявую справу – грамілі ворага, помсцілі яму за смерць сяброў, гора і слёзы народа. І помста гэтая была бязлітаснай.

Аляксей ФЁДАРАЎ.

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

ГАИ уделит особое внимание соблюдению ПДД мотоциклистами, велосипедистами и пешеходами на СПМ

В Беларуси 29 марта проходит единый день безопасности дорожного...

Сегодня в районе продолжаются комплексные учения

Будут отработаны вопросы организации оповещения населения с запуском электросирен. Обращаем...

Как защитить интересы молодого специалиста, улучшить коллективный договор, получить социальный отпуск…

Разноплановые темы и вопросы, связанные с защитой трудовых, социально-экономических...

Жители города поднимают проблему, связанную с парковкой автомобилей во дворах и на тротуарах

В некоторых микрорайонах районах города есть жилые застройки, в...