Чарговую ўзнагароду атрымаў старшыня СВК “Асавецкі” Станіслаў Цынкус

Дата:

Адметны падарунак на свой дзень нараджэння – 31 жніўня – атрымаў старшыня СВК “Асавецкі” С.І.Цынкус. Калекцыю шматлікіх дыпломаў і грамат, размешчаных на сцяне яго рабочага кабінета, папоўніла яшчэ адна заслужаная ўзнагарода – “Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь” за вялікі ўклад у рэалізацыю эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь. Разам з ёй Станіславу Іосіфавічу быў уручаны і адпаведны нагрудны знак Ганаровай граматы.

Выказаць заслужанае прызнанне і шанаванне кіраўніку калектыва, які па выніках мінулагодняга гаспадарання быў прызнаны пераможцам у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця і занесены на Рэспубліканскую дошку гонару, перадаць яму высокую ўзнагароду парламента рэспублікі і павіншаваць з асабістым святам прыехалі прадстаўнікі раённай улады, упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу на чале са старшынёй райвыканкама Аляксандрам Вітальевічам Дарашэнка і старшынёй райсавета дэпутатаў Святланай Уладзіміраўнай Барташ. Да іх далучылася і кіраўніцтва Асавецкага сельскага Савета.

У кароткім каментарыі да гэтай падзеі, адказваючы на пытанні журналістаў, С.І.Цынкус адзначыў, што яны разам з вяскоўцамі проста выконваюць сваю работу, адказна і сумленна – кожны на сваім месцы. Працуюць, не думаючы пра ўзнагароды і заахвочванні. Хаця, як прызнаецца Станіслаў Іосіфавіч, радуе тое, што нешта атрымліваецца, і што ўсюды, куды ні глянеш, прыкладзены свае і людскія намаганні.

С.І.Цынкус прыгадвае, як пару гадоў таму назад адзін з былых кіраўнікоў Драгічыншчыны папрасіў паказаць яму сённяшні калгас імя ХХ з’езда КПСС (так некалі называўся “Асавецкі”). Той паездзіў, паглядзеў і гаворыць: “Не, гэта не “ХХ з’езд КПСС”, гэта – зусім іншая гаспадарка”. “І мне было прыемна пачуць, што перамены ёсць і што яны відавочныя”, – кажа кіраўнік гаспадаркі – флагмана сучаснай сельгасвытворчасці.

Пры гэтым Станіслаў Іосіфавіч з упэўненасцю гаворыць не толькі пра сённяшні дзень кааператыва, але і пра яго перспектывы.

“Нас падтрымалі, выдзелілі зямлю пад будаўніцтва новага жывёлагадоўчага комплексу, і ў самы бліжэйшы час – ужо ў пачатку кастрычніка – мы маем намер запусціць гэты аб’ект у дзеянне. Кармоў у нас дастаткова, таму будзем і далей развіваць малочную жывёлагадоўлю, якая сёння прыносіць кааператыву асноўны прыбытак”, – коратка паведамляе С.І.Цынкус.

Зрэшты, урачыстасць па ўручэнню Станіславу Іосіфавічу Ганаровай граматы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь праходзіла прама ў яго рабочым кабінеце і доўжылася недзе хвілін 10-15. А затым кіраўнік сельгаскааператыва накіраваўся па свайму звыкламу штодзённаму маршруту, галоўнымі прыпынкамі на якім даўно сталі фермы і іншыя аб’екты сельгасвытворчасці.

З заслужанай узнагародай і асабістым святам старшыню СВК “Асавецкі” Станіслава Іосіфавіча Цынкуса павіншавалі кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі мясцовай улады і грамадскіх арганізацый
З заслужанай узнагародай і асабістым святам старшыню СВК “Асавецкі” Станіслава Іосіфавіча Цынкуса павіншавалі кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі мясцовай улады і грамадскіх арганізацый

Галіна ВІКТАРАВА

Фота Івана ЛЯОНЧЫКА

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Стали известны имена лауреатов звания «Почетный гражданин района»

Звания «Почетный гражданин Дрогичинского района» за значительный вклад в...

В Дрогичине проходят мероприятия, посвященные Дню города (фоторепортаж)

В городском сквере у мемориала воинов-освободителей прошел митинг, посвященный...

Беларусь рассчитывает на небывалый урожай, но удастся ли обойти подводные камни? Вот что требует Александр Лукашенко

Урожайность сельскохозяйственных культур в стране ожидается выше прошлогодней, однако,...