spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

Цікавыя факты з гісторыі вёскі Дзеткавічы

Дата:

Шпацыруючы па-галоўнай вуліцы вёскі Дзеткавічы, нельга не заўважыць тых перамен, што адбыліся тут, дзякуючы будаўніцтву аграгарадка.
Так, сучасны выгляд набыў будынак мясцовай сярэдняй школы. Крама і пошта знешне мала змяніліся, але ж унутры яны сталі вельмі ўтульнымі і зручнымі, што прыйшлося даспадобы вяскоўцам. З хваляваннем чакалі мы адкрыцця пасля капітальнага рамонту Дома культуры. Нямала дзяржаўных сродкаў было патрачана, каб стварыць па-сапраўднаму сучасны інтэр’ер, набыць новую мэблю, апаратуру. На жаль, яшчэ не закончаны рамонт у вясковай спартыўнай зале. Так-так, на зайздрасць многім сельскім населенным пунктам у савецкія часы ў Дзеткавічах была пабудавана вялікая спартыўная зала. Праўда, у апошнія гады яна не працавала. Спадзяемся, нядоўга засталося чакаць таго светлага імгнення, калі зала гасцінна расчыніць свае дзверы як для мясцовых аматараў спорту, так і для гасцей з іншых куточкаў Драгічыншчыны. Мая родная вёска будуецца, аднаўляецца, набывае сучасныя рысы, — адным словам, жыве.

Я ж прапаную чытачам зрабіць невялікі экскурс у гісторыю Дзеткавіч, бо, як кажуць, чалавек, які не ведае мінулага, не мае будучыні.

Амаль пяць соцен гадоў прайшло з той пары, як пачалі тут сяліцца людзі… Меркаванні аб паходжанні назвы вёскі  існуюць розныя. Адны старажылы, успаміны якіх занатаваны ў мясцовым летапісе, сцвярджалі, што назва пайшла ад прозвішча тутэйшага першага жыхара – Дзеткава. Іншыя распавядалі трагічную  гісторыю, якае мае рэальныя пасведчанні. Калісьці на месцы Дзеткавіч стаяў дрымучы лес. У тым лесе знаходзілася сядзіба, дзе жыў князь са сваей жонкай і трохгадовай дачушкай. Бацькі не пускалі малую ў лес, але ж тая нярэдка самавольна збягала ад іх. Аднаго разу пад вечар нянька паклала дзяўчынку спаць і пайшла з пакоя, каб прыгатаваць ежу. А калі вярнулася, малой у ложку не было, яна адчыніла акно і збегла ў лес. На пошукі дачушкі князя былі падняты на ногі нават сяляне з суседніх весак. Але раптам ударыў гром, узмац-ніўся вецер і пайшоў дождж. Непагадзь ускладніла пошукі, бо вецер і дождж задувалі, гасілі факелы. Але да самай раніцы людзі блукалі па лесе. Толькі як развіднела, дзяўчынку знайшлі недалека ад сядзібы мертвай. Княгіня ад гора страціла розум і ўсё хадзіла па лесе ды галасіла: “Дзет-ка! Дзет-ка!..” Так і пайшла назва Дзеткавічы. Князь загадаў вырубіць лес і на тым месцы, дзе знайшлі яго дачку, пабудаваў цагляную башню, якая прастаяла аж да 1952 года.  Прызначалася тая башня на выпадак, калі хто-небудзь заблудзіцца ў лесе: з яе было бачна ўсё наваколле. Яшчэ па адной версіі, у пабудаванай князем башні падчас мангола-татарскага нашэсця забілі шмат дзяцей. Ад слова “дзеці” і пайшла назва вескі.

Бясспрэчна, на працягу стагоддзяў  дзеткавіцкая зямля спазнала нямала бітваў, аповеды пра якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Аб тым сведчаць і назвы некаторых мясцін. Так, расказваюць, што ва ўрочышчы “Курганы” ў часы мангола-татарскай навалы хавалі тых, хто загінуў у барацьбе з заваёўнікамі. Над іх могілкамі насыпалі курганы, адтуль і пайшла назва ўрочышча. З падзеямі той пары звязана і назва “Крывавы луг”. У легендзе распавядаецца, як аднойчы ноччу атрад славян напаў на мангола-татар і знішчыў іх. Бітва была жорсткай і крыва-пралітнай. Зямлю заліла кроў, якая доўга не ўступала. Вучні Дзеткавіцкай сярэдняй школы з цікаўнасцю наведваюць апісаныя гістарычныя мясціны.

Гісторыя Дзеткавіч мае адлюстраванне не толькі ў легендах і паданнях. Захаваліся  пісьмовыя дакументы 1583, 1625, 1644, 1666, 1766 і іншых гадоў. Напрыклад, у 1785 годдзе ўпершыню былі зроблены запісы пра старадаўнюю сядзібу, якая знаходзілася на паўночным захадзе вёскі. У пачатку 19 стагоддзя яна належала роду Ельцаў, але ў 1808 годзе перайшла да Рушчыцаў. Да нашых дзён ад палацава-паркавага ансамбля захаваліся толькі рэшткі парку, склеп (піўніца), абмялелыя саджалкі ды адзіночныя клёны, ліпы і ясені. Перад  Другой сусветнай вайной у парку яшчэ знаходзілася капліца-пахавальня гаспадароў маёнтка, але пасля вайны яна была разбурана. Існуюць звесткі, што ў другой палове 19 стагоддзя ўладальнікам маёнтка з’яўляўся Густаў Радавіцкі, пасля паўстання 1863 года ся-дзіба была канфіскавана і распрададзена. Апошнім у Дзеткавіцкім маёнтку гаспадарыў род Богушаў.

Асаблівае месца ў Дзеткавічах займае помнік драўлянага дойлідства – Пакроўская царква. Нават цяжка ўявіць, што храму пазалетась споўнілася 270 гадоў. На жаль, гэтая падзея засталася амаль што незаўважанай. Перад царквой стаіць брама-званіца, узведзеная ў 18 стагоддзі, але сення вельмі рэдка можна пачуць старажытны звон.

Людзям уласціва ад-праўляцца ў далёкія падарожжы, каб пабачыць гістарычныя мясціны, помнікі дойлідства. Таго ж, што знаходзіцца побач, мы чамусьці не заўважаем. Можа, таму што не ведаем гісторыю роднага краю, сваёй маленькай радзімы? А на вывучэнне, пошук пісьмовых крыніц не хапае часу? Вось, кажуць, і ў Дзеткавічах нічога асаблівага няма… Хіба можа не быць чагосьці цікавага і важнага для нас, нашчадкаў, у весцы, якой ужо больш за чатыры стагоддзі. Гісторыя – гэта неабавязкова нешта старое. На маю думку, любы будынак, нават самы просты, з’яўляецца помнікам дойлідства, а будоўля аграгарадка – гістарычная падзея. Патрэбна зберагчы рэшткі гісторыі сваго краю і перадаць іх наступным пакаленням. Каб яны не страцілі свае карані, без якіх можа быць страчана сувязь з радзімай. А чалавек, які не памятае сваёй радзімы, яе лёсу, аднойчы забудзе, хто ён такі і адкуль, ператворыцца ў своеасаблівага манкурта.

Багдан ГАЦ,

cтудэнт Інстытута журналістыкі Белдзяржуніверсітэта

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

ГПК: более 4 тыс. европейцев посетили Беларусь по расширенному безвизу за неделю

"За прошедшую неделю в Беларусь в безвизовом порядке въехали...

Как оформить постоянную или временную дистанционную работу, рассказали в Минтруда

Дистанционная работа может быть постоянной, временной (на период до...

Лукашенко ориентирует депутатов на более активную работу на международном уровне

Президент Беларуси Александр Лукашенко ориентирует депутатов на более активную...

Американская белая бабочка: как с ней бороться?

В последнее время большую обеспокоенность у жителей вызывает активное...