Дыплом “Лепшая цэнтральная раённая бальніца” прысуджаны Драгічынскай ЦРБ

Вызначаны пераможцы рэспубліканскага агляду якасці і культуры медыцынскага абслугоўвання насельніцтва сярод медустаноў рознага ўзроўню за 2010 год.Вельмі прыемна адзначыць той факт, што Дыплом “Лепшая цэнтральная раённая бальніца” прысуджаны Драгічынскай ЦРБ. Мы шчыра віншуем калектыў райбальніцы з перамогай у аглядзе.